Перадкаляднае падарожжа у Баварыю Печать
Автор: Administrator   
03.01.2015 17:39

 

1-2

Фотарэпартаж

Жыццё кожнага чалавека – гэта пілігрымка, шлях да Бога. Падарожжа, аб якім марылі і па-свойму прасілі Бога пяць дзясяткаў чалавек, дзякуючы намаганням ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі святога Тадэвуша Апостала, ажыццявілася. Святар паказаў нам, сваім землякам, прыгажосць чакання Збаўцы.

 

Паверце, што Заходняя Еўропа ведае толк у стварэнні надзвычайнай перадкаляднай атмасферы. Падарожжа працягвалася з 15 па 20 снежня 2014г..


Першае знаёмства з замежжам адбылося ў польскім Вроцлаве. Гэты горад, які абавязкова стане любімым для усіх, хто яго наведае. Тут, у сталіцы рэгёну Ніжняя Сілезія, дзе па колькасці касцёлаў, замкаў, палацаў на 1км няма роўных у Еўропе, пілігрымы мелі магчымасць падчас экскурсу наведаць катэдральны, гарнізонны касцёл Войска Польскага пад тытулам святой Альжбеты, палюбавацца сярэднявечнай ратушай. А якія ж станоўчыя эмоцыі выклікала рухомая батлейка ў касцёле святой Марыі.


А прычудлівыя гномікі, своеасаблівыя сімвалы горада, якія сустракаліся ў зусім нечаканых месцах, і дамы з рамантычнымі назвамі "Ясь і Малгося" не пакінулі абыякавымі вандроўнікаў.

02

Вечарам таго ж дня нас чакала "злата Прага". Адна з найпрыгажэйшых еўрапейскіх сталіц, турыстычная мекка, "горад сотні вежаў". Начная Прага ўразіла сваёй незвычайнай прыгажосцю: Старамеская плошча з астранамічным гадзіннікам (адным з самых старажытных у Еўропе), Карлаў мост са скульптурамі славутых людзей Чэхіі (сярод якіх святы Ян Непамуцкі, святар, апякун усіх спавяднікоў). А сабор святога Віта – візітная картка Чэхіі, адзін з самых працяглых еўрапейскіх доўгабудаў (яго ўзводзілі і перабудоўвалі на працягу 6 стагоддзяў), уразіў і захапіў сваёй велічнасцю і прыгажосцю.

05

Так сталася, што сярод удзельнікаў духоўнай вандроўкі былі людзі розных узростаў, розных прафесій, былі пілігрымы са стажам, і такія, хто ўпершыню даведаўся, што такое пілігрымка. Сярод такіх быў і таленавіты музыкант, акардэаніст, цудоўны малады чалавек – Дзмітрый Корсак.

31

Падчас наведвання старажытнейшага горада Германіі – Рэгенсбурга, адбыўся дабрачынны канцэрт славутага віртуоза. Вядома, што час Адвэнту павінен заахвоціць да ахвярнасці, дапамогі бліжнім, таму сродкі, выручаныя падчас канцэрту накіраваліся на патрэбы хворых дзетак. Рэгенсбург вядомы яшчэ з часоў Рымскай імперыі. Давялося ўбачыць вандроўнікам каменны мост, які ў свой час лічыўся восьмым цудам свету, бо быў узведзены за рэкордна кароткі тэрмін (1135-1146) і стаў правобразам арачных мастоў.


Сярэдневечнай атмасферай удалося надыхацца і налюбавацца і ў кафедральным саборы Святога Пятра, які ўзводзіўся на працягу васьмі стагоддзяў. Святыня з'яўляецца прыкладам гатыцкай архітэктуры у Баварыі.

 

Два наступныя дні былі прысвечаны наведванню горада Мюнхена і яго ваколіц. Сама назва старажытнейшага нямецкага горада прамаўляе сама за сябе, бо горад атрымаў назву ад слова “манах” – тут упершыню пасяліліліся бэнэдэктынцы. Замак Нойшванштайн, які па праву лічыцца раем на зямлі,або нябесным Ерузалімам, не пакінуў абыякавымі напэўна нікога. Небывалай прыгажосці прырода Баварскіх Альпаў, чыстае паветра, крыштальныя горныя крыніцы проста зачаравалі вандроўнікаў. Прыгажосць, якую можа стварыць Бог навяла на роздумы.

26

28

Адметнай мясцінай Баварыі з'яўляецца і вёска Оберамергаў, вядомая па усім свеце тым, што на працягу апошніх 400 год у ёй адбываецца Містэрыя з перыядычнасцю раз на 10 год. Гэта традыцыя ўзнікла з трагічных часоў, калі чума панавала па ўсіх наваколлях. Тады жыхары Оберамергаў прысягнулі Богу: у Вялікую Пятніцу праводзіць інсцэніроўку падзей Пакутаў Хрыстовых. Дзякуючы гэтаму, ні адзін жыхар не толькі не памер ад страшнай хваробы, а нават і не захварэў.

35

37

 

Вядома, што Баварская зямля дала свету і папу Бэнэдыкта XIV. Мюнхенскі сабор Фраўэнкірхэ, у якім служыў біскупам будучы папа, не прайшлі міма падчас экскурсу па Баварскай сталіцы. Мюнхен – цудоўны горад, які запомніцца цішынёй і супакоем, чысцінёй і парадкам, багатай культурнай спадчынай і шматвяковымі традыцыямі.

40

58bXIweV4B0

 

Вярталіся ізноў праз казачны Вроцлаў, дзе раненька памаліліся падчас святой Імшы ў касцеле святой Альжбеты, падзякавалі пану Богу за цудоўнае падарожжа, пасля якога кожны вярнуўся дахаты крыху іншым. Кожны пілігрым, напэўна, зрабіў патрэбныя для сябе высновы: назіраючы за прыгажосцю, створанай Богам, можна знайсці адказы на спрадвечныя пытанні людзкога жыцця і знайсці надзею, што ўсё не дарма, што трэба ісці наперад.


Алена Колтан-Клімза