Урачыстасць Першай святой камуніі Печать
10.06.2013 00:00

Фоторэпартаж Урачыстасць Першай святой камуніі

2 чэрвеня у Лучайскай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай святой камуніі. Упершыню да сакраманту Эўхарыстыі прыступілі 9 дзяцей, якія 2 гады рыхтаваліся сястрой Марынай Брылёнак. Святая Імша распачалася з бацькоўскага багаслаўлення дзяцей перад дзвярыма касцёла. Пасля ўрачыста ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі ўвёў дзетак у святыню.

Падчас святой Імшы чытанні, псальм і малітву верных выконвалі дзеці і іх бацькі. Пры запаленых свечках аднавілі абяцанні хросту! Пасля прыняцца Цела Езуса да сваіх сэрцаў – адбылася працэсія вакол святыні.

Напрыканцы святой Імшы дзеці падзякавалі ўсім , хто прычыніўся да правядзення свята: ксяндзу пробашчу, сястры Марыне, бацькам, родным і знаёмым.

Дарагія дзеці! Сёння Вы апранулі бялюткае ўбранне – ступаеце так акуратана, каб яго не запляміць! Такія ж чыстыя сёння і вашы душы! Жадаю ісці па жыцці так, каб і яны заставаліся незабруджанымі грахамі! У добры шлях!

Алена Клімза

Фота Альфрэда Мікуса