Маці Будслаўская у Лучаі PDF Печать E-mail
26.02.2014 12:19

DSCF5851Маці Будслаўская, Маці Святая! Перад Табою галовы схіляем! Нас да сябе Ты прыгарні! Ад зла і бед абарані!"

Абраз Маці Божай Будслаўскай – Апякункі Беларусі з'яўляецца самым шанаваным каталіцкім абразом у нашай краіне. Вось ужо на працягу 400 год люд Божы з малітвай і пакорай звяртаецца да Нябеснага Айца праз пасрэдніцтва Маці Божай з Будслава. У касцёле Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці знаходзіцца цудатворны абраз, а яго копія яшчэ летась распачала перагрынацыю (г.зн.; наведванне) па парафіях Беларусі.
У Лучайскай святыні 19 снежня адбылася гістарычная падзея: сюды ўрачыста была дастаўлена копія абраза нашай Нябеснай Маці. Звычайна, мэтай перагрынацыі з'яўляецца аднаўленне і ўмацаванне веры, узмацненне культу Маці Найсвяцейшай і павагі да Яе. Для Лучайскіх вернікаў – гэта яшчэ добрая нагода, каб падрыхтаваць свае сэрцы да святкавання 250- годдзя заснавання касцёла святога Юды Тадэвуша, Апостала, якое адбудзецца у 2016 годзе.
Адна копія абраза знаходзіцца ў храме, а другая копія – паменшаная, штодня наведвае "хатнія касцёлы" – пераходзіць з адной хаты ў другую. Там, збіраючыся на супольнай малітве сем'ямі або нават вёскамі, людзі просяць: "...І беларускі збалелы край,не пакідай!Не пакідай!..."
Слава пра цудадзейную сілу разыходзіцца па свеце! З кожным годам усё больш пілігрымаў не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Славеніі наведвае Будслаў. Нават гэтаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надаць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. А ў гонар юбілею – 400-годдзя абраза была выпушчана манета і паштовая марка!
Ёсць цудоўная нагода: наведаць прыгожую, непаўторную святыню у Лучаі, каб дакрануцца да цудадзейнага абраза, які прабудзе там яшчэ да Вялікадня, і скласці свае просьбы, падзякі Маці Божай Будслаўскай!
2 сакавіка Лучайскі касцёл запрашае на канцэрт гурта "Laudans". Пачатак у 10:00.

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай