Хто спявае – моліцца двойчы! PDF Печать E-mail
03.03.2014 06:00

тизер2Фотарэпартаж

У апошнія дні "Карнавалу" Лучайская парафія запрасіла ўсіх жадаючых наведаць касцёл святога Юды Тадэвуша, Апостала, каб у чарговы раз папрасіць Маці Божую Будслаўскую аб выслуханні ўсіх малітваў. (Нагадаем, што копія цудатворнага абраза вось ужо трэці месяц перыгрынуе ў Лучаі і прабудзе яшчэ да Вялікадня). Гасцямі нядзельнай Імшы быў хрысціянскі гурт "Laudans" з Мінску. Падчас літургіі прагучалі традыцыйныя спевы ў выкананні артыстаў, а вось пасля святой Імшы вернікаў чакаў канцэрт.
Назва гурта прамаўляе сама за сябе. У перакладзе з лацінскай мовы азначае "той, хто праслаўляе". Быў заснаваны калектыў 25 красавіка 2013г. Яго лідарам з'яўляецца Андрэй Лугін. Музыка выканаў песні на словы ксяндза паэта Яна Твардоўскага, у перакладзе Веранікі Лугінай. Таксама прагучалі глыбокасэнсавыя творы на словы Караля Вайтылы і беларускай паэткі Ірыны Багдановіч.
Сам Андрэй піша песні, некаторыя з іх прагучалі ў канцэрце. За невялікі час існавання гурт ужо выступіў у многіх святынях Мінска і краіны. Прымаў удзел у фестывалі хрысціянскай музыкі "Дастукацца да нябёсаў", што адбыўся ў Баранавічах. Галоўнай мэтай творчасці з'яўляецца праслаўленне Бога!

4IAiY2KwEJU

Лучайскім вернікам ужо даводзілася гасціць у сваёй парафіі многія гурты хрысціянскай музыкі. На шматлікія святы, якія арганізоўвае пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі вось ужо амаль 7 год, запрашалі "Небасхіл", "Тэзаўрус", "Маран Ата", "Подых Духа" і некалькі парафіяльных хораў. Такія канцэрты прыходзяцца даспадобы мясцовым вернікам, але, дзякуючы інтэрнэту (Лучай мае свой сайт http://luchai.by/), прыязджаюць пілігрымы з розных мясцовасцяў. На гэты раз прыбылі вернікі аж з Гродзеншчыны - з Лідскай парафіі.

KAR-f VSMbg
На заканчэнне свята прагучалі словы падзякі ад імя вернікаў за цудоўнае выступленне, а ксёндз пробашч перад тым, як паблагаславіць вернікаў на шчаслівую дарогу дамоў, запрасіў на наступнае свята-на Вялікдзень плануецца чарговы канцэрт знакамітага беларускага выканаўцы.


Тэкст Алена Клімза-Колтан
Фота кс. Мікалай Ліпскі

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай