Святая Камунія ўмацоўвае нас у любові Печать
01.06.2014 21:30

камунія2Фотарэпартаж


1 чэрвеня ў парафіі Святога Юды Тадэвуша, што ў Лучаі, адбылася значная падзея: 6 маленькіх вернікаў упершыню ў сваім жыцці прынялі Святую Камунію.

Святая Камунія ажыўляе нашу любоў да бліжняга, умацоўвае нас у любові, здымае лёгкія грахі і захоўвае ад смяротных грахоў у будучым.
На працягу некалькі гадоў хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтаваліся да ўрачыстасці Першай Святой Камуніі: вучылі малітвы, разважалі над Словам Божым, стараліся ўсім сэрцам палюбіць Хрыста і жыць па ягоных запаведзях. катэхізацыяй займаўся спадар Віктар Даўжук.
Першая споведзь дзяцей адбылася перад Нядзельнай Імшой, падчас якой, яны ачысцілі свае сэрцы ў сакрамэнце пакаяння і паяднання.
Доўгачаканы дзень для дзяцей, бацькоў, родных настаў. Дзеці ў белых адзеннях выглядалі як сапраўдныя Анелкі!
Святая Імша распачалася ўрачыстым уваходам дзяцей у святыню, калі бацькі благаславілі сваіх дзяцей. Дзеці таксама прадзякавалі сваім бацькам за жыццё, якім яны іх надарылі.
На казанні кс. Мікалай Ліпскі прызываў дзяцей да жыцця разам з Богам. Бацькам - быць добрым прыкладам гэтага жыцця. Пасля чаго, дзеці, ў прысутнасці ўсіх вернікаў, паабяцалі: працягваць вывучэнне Божага Слова, рэгулярна ўдзельнічаць у Святых Імшах і рабіць добрыя ўчынкі. А затым настала доўгачаканая хвіліна, калі Езус з любоўю і ласкай прыйшоў да кожнага ў Эўхарыстыі.

85BpNMB7NfA
На памяць аб урачыстасці дзеці атрымалі пасведчанні, малітоўнікі.
Наперадзе ў дзяцей – “белы тыдзень”, на працягу якога яны кожны дзень у белым адзенні будуць хадзіць у касцёл і дзякаваць за дар святой Эўхарыстыі.

4 Oeb6k4dL8


Тэкст: Карына Радзюш
Фота: Юзаф Цапелік