Святкаванне "Мікалаек" у Лучайскай парафіі адбылося вельмі цёплым і радасным! Печать
12.12.2014 05:03

mg000057 снежня ў капліцы аграгарадка Навасёлкі (Лучайская парафія) адбылася святая Імша, цэлебраваў якую імянінік – ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі.

 

Каб памаліцца за свайго святара ў дзень нябеснага заступніка, ды і сустрэцца пасля з самім святым Мікалаем, сабралася надзвычай вялікая колькасць веруючых рознага узросту.

 

Павіншаваць з імянінамі свайго земляка прыбылі вернікі з Шаркаўшчыны. Лічыцца, што малітва – лепшы падарунак, таму ў гэты дзень 7 удзельніц малітоўнага руху "Апостальства Маргарыткі" склалі прысягу да канца свайго жыцця маліцца ў інтэнцыі ксяндза Мікалая. Пасля святой Імшы вернікаў чакала катэхэза. Мясцовы настаўнік рэлігіі, спадар Віктар Даўжук, цікава распавёў пра асобу святога Мікалая і пра набліжаючае свята – Нараджэння Пана Езуса. А пасля ў каплічку завітаў святы Мікалай. Усіх дзетак чакалі салодкія пачастункі.

 mg00006

mg00007

Цудоўным заканчэннем свята стала цыркавое прадстаўленне у Навасёлкаўскім Цэнтры культуры, для усіх хто чакае казку і верыць у цуды! Якія ж шчаслівыя дзеткі з Лучая, Навасёлак і навакольных вёсак, бо маюць пробашча, які падобна святому Мікалаю, дзеліцца дабрынёй, любоўю, радасцю з іншымі! Тэкст: Алена Клімза-Колтан Фота з архіва парафіі