Свята ведаў: “Вера і розум – як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды” PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   
21.08.2016 18:00




Фотарэпартаж
        

21 жніўня, у перадапошнюю нядзелю вакацый, Лучайская святыня сабрала пад свае скляпенні школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, бацькоў, каб з Божым бласлаўленнем і малітвай распачаць новы навучальны год. 

10

    Перад святой Імшой выстраілася чарга да канфесіяналу, ачысціць свае душы імкнуліся многія прысутныя. Нядзельнае казанне ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі прысвяціў тэме пазнання, ведаў у жыцці кожнага чалавека. Святар зазначыў, што "праз пазнанне праслаўляем Пана Бога". Казнадзей падкрэсліў, што сям'я – першая школа, якая з'яўляецца пачаткам і крыніцай нашага пазнання. Ксёндз працытаваў словы святога Яна Паўла ІІ, што “Вера і розум – як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды”.

Падчас працэсіі з дарамі парафіяльная моладзь несла прызы-кубкі, якія атрымала на дыяцэзіяльнай Парафіядзе. Лучайская моладзь дастойна прадставіла парафію ў некалькіх намінацыях. Напрыканцы святой Імшы, усе, хто мае дачыненне да школы, да навукі, атрымалі Божае бласлаўленне і цудоўныя сшыткі з беларускім арнаментам. 

07

 

09

Святочны канцэрт, які па словах пробашча, стаў першым урокам ў новым навучальным годзе, быў падрыхтаваны Алесем Лосем і Алесяй Сівохінай. Вядомы музыка, этнограф, прадставіў гледачам старажытныя беларускія інстумэнты: дуду, скрыпку, цымбалы, гармонік. Цікава распавёў пра гісторыю ўзнікнення, паходжання кожнага з іх, і лекцыю замацаваў самабытнай ігрой . Розныя кампазіцыі: "Віленскі вальс", "Крэўскі вальс", полька "Завілей", "Ойра" прагучалі ў праграме. Пасля выступу, Алесь Лось падзякаваў ксяндзу Мікалаю за традыцыю, якая ўсталявалася ў Лучаі. Музыка зазначыў, што Лучайскі касцёл адзін з нямногіх, дзе так падтрымліваецца беларуская культура. 

18

У сваю чаргу пробашч выказаў удзячнасць выступоўцам, падарыўшы ім на памяць кнігу Папы Францішка, прэзентацыя якой адбылася падчас Браслаўскіх урачыстасцяў: " Імя Бога – Міласэрнасць", на беларускай мове. 

Вялікае ўражанне канцэрт зрабіў на самых малодшых слухачоў, а пасля таго, як сам Алесь Лось даў ім майстар-клас ігры на дудачцы, то, напэўна, гэты дзень стане незабыўным для некаторых з іх. Апошняе летняе свята ў Лучаі атрымалася такім жа цёплым, як і сонечны жнівеньскі дзень, такім незвычайна утульным і душэўным.

Наступны раз парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала , запрашае да ўдзелу ў тытульным фэсце 29 кастрычніка.

 

Алена Клімза-Колтан, тэкст

Карына і Марыя Радзюш, фота

 

Комментарии   

 
0 #1 антон 23.08.2016 19:36
а дзе фота?
Цитировать
 
 
+1 #2 Серый 24.08.2016 15:34
Ўжо ёсць)
Цитировать