Перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай PDF Печать E-mail
23.08.2017 10:11

Нягледзячы на разгар працоўнага тыдня ў 12 гадзін 14 жніўня ля парафіяльнай капліцы ў Цешалава

сабраліся вернікі на чале са сваім пробашчам кс. Яўгенам Міхайлавым, каб прывітаць фігуру Фацімскай Панны.

DSC 0524

Са словамі малітвы да Нябеснай Заступніцы звярнуўся пробашч парафіі кс. Яўген, сем’і, дзеці і моладзь парафіі. Цэнтральным момантам перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай стала св. Імша і ўрачыстая працэсія ў Лучайскім Касцёле 15 жніўня, якую цэлебравалі пробашч парафіі і ксёндз пралат Аляксандр Рагіня, які падчас гаміліі разважаў над аб’яўленнямі Божай Маці ў Фаціме і таямніцамі, якія Марыя адкрыла тром пастушкам. Святар звярнуў увагу на заклік Марыі да навяртання і малітвы на ружанцы.

DSC 0587DSC 0703DSC 0706

DSC 0744

DSC 0755

DSC 0758

Далей  фігура Маці Божай Фацімскай накіравалася ў капліцу, што размешчана ў Старам Двары.

DSC 07681

17 жніўня ў вёсцы Навасёлкі, у прысутнасці парафіяльнай супольнасці, адбылося заканчэнне перэгрынацыі фігуры Марыі і развітанне з ёю. Пробашч парафіі кс. Яўген выказаў словы падзякі ўсім вернікам за прысутнасць на ўрачыстасці і за супольную малітву .

DSC 0842

У далейшы шлях Марыя накіравалася ў суправаджэнні пробашча кс. Ежы Вілька ў парафію Святога Міхала Арханёла (Варапаева).

DSC 0862

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай