Працы ў Лучаі PDF Печать E-mail
22.09.2014 16:57

 Сёлета з 20 па 30 жніўня адбыўся валанцёрскі летнік у Лучаі (Пастаўскі раён). Пад час яго хлопцы і дзяўчаты рабілі вопіс каталіцкіх могілак, дапамагалі ўпарадкоўваць прыкасцельную тэрыторыю, збіралі ўспаміны жыхароў вёскi i наваколля. Па выніках працы летніка складзены поўны інвентар Лучайскіх каталіцкіх могілак; часткова ён будзе размешчаны на сайце праекта, прысвечанага старажытным могілкам «Некропалі Беларусі» (niekropali.by). Паводле сабраных матэрыялаў рыхтуюцца публікацыі.

Асноўная мэта праекта «Некропалі Беларусі» – захаваць памяць аб продках, людзях, якія жылі раней. Надмагілле – істотная, часам адзіная крыніца інфармацыі, што засталася пасля чалавека. Але не шкадуюць надмагілляў з дрэва, камяню ды жалеза ні прырода, ні чалавек. Старадаўнія могілкі часта сыходзяць пад зямлю, псуюцца, выкарыстоўваюцца для іншых патрэбаў. Задача праекта калі не захаваць самі надмагіллі, то хаця б захаваць інфармацыю з іх.

Акурат на час летнiка прыйшлося i мясцовае лучайскае свята – працяг лiпеньскага фэсту.

Luczaj_05ipp24 жніўня ў касцёле Св. Юды Тадэвуша апостала адбылася святочная імша для тых, хто вучыцца і хто навучае. Сюды з’ехаліся вучні, навучэнцы, студэнты, выкладчыкі з Паставаў, Варапаева, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска ды іншых гарадоў. Пасля набажэнства адбыўся святочны канцэрт, пад час якога можна было паспяваць i патанчыць разам з гуртамi «Рэха» i «Гарадскi вал», пачуць барда Аляксея Жбанава (аўтара «Лучайскага гімна»), Мікіту Фамiных і Змітра Корсака.

29 жніўня ў в. Навасёлкі завітаў, каб распавесці шмат «нябесных цікавостак», Цімох Авілін. Гэтая сустрэча – напамiн пра захапленне гаспадынi Лучая – Эльжбеты Пузынi (з Агiнскiх). У XVIII ст. на яе сродкi ў маёнтку была створаная абсерваторыя.

ippLuczaj_04Арганiзатары летнiка выказваюць шчырую падзяку за падтрымку ў правядзеннi летнiка ксяндзу Мiкалаю Лiпскаму i яго родным, парафiянам, якiя забяспечвалі валанцёраў малаком ды іншым харчаваннем. Асобная падзяка ўсiм валанцёрам, якiя не спужалiся ўжо зусiм не летняга надвор’я i прыехалi у Лучай: Цiмафею Акудовiчу, Анастасii Cтахоўскай, Сяргею Чарнабаю, Марыi Страхалет, Лiзавеце Дубiнчынай, Валерыю Арцюховiчу, Анастасii Старавойтавай, Аляксандру Васiльеву, Алене Яхiмоўскай, Раману Калугiну. I зусiм асобны вялiзны дзякуй Iллi Лешчыку, школьнiку з суседніх Навасёлкаў, якi амаль штодня прыязджаў у Лучай за 12 кiламетраў! Такiх бы хлапчукоў ды паболей у нашых вёсках!

Luczaj_03Працяг валанцёрскiх працаў такога кшталту плануецца ўвосень на Мiншчыне, i не толькi. Запрашаем далучыцца!

Валянцiна КАРОТКІНА, каардынатар валанцёрскага летнiка «Лучай 2014»

Фота Лізаветы ДУБІНЧЫНАЙ

Крыніца: http://bfk.by

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Маладзёжная 12, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375(2155) 55536; e-mail: luchai@tut.by

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2013 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай