Хто спявае – моліцца двойчы! PDF Печать E-mail
03.03.2014 06:00

тизерУ апошнія дні "Карнавалу" Лучайская парафія запрасіла ўсіх жадаючых наведаць касцёл святога Юды Тадэвуша, Апостала, каб у чарговы раз папрасіць Маці Божую Будслаўскую аб выслуханні ўсіх малітваў. (Нагадаем, што копія цудатворнага абраза вось ужо трэці месяц перыгрынуе ў Лучаі і прабудзе яшчэ да Вялікадня). Гасцямі нядзельнай Імшы быў хрысціянскі гурт "Laudans" з Мінску. Падчас літургіі прагучалі традыцыйныя спевы ў выкананні артыстаў, а вось пасля святой Імшы вернікаў чакаў канцэрт.

 
Маці Будслаўская у Лучаі PDF Печать E-mail
26.02.2014 12:19

DSCF5851-2Маці Будслаўская, Маці Святая! Перад Табою галовы схіляем! Нас да сябе Ты прыгарні! Ад зла і бед абарані!"

Абраз Маці Божай Будслаўскай – Апякункі Беларусі з'яўляецца самым шанаваным каталіцкім абразом у нашай краіне. Вось ужо на працягу 400 год люд Божы з малітвай і пакорай звяртаецца да Нябеснага Айца праз пасрэдніцтва Маці Божай з Будслава.

 
"Recha" у Лучаі: "Не марнуйце час на мітусню! Любіце , кахайце адно аднаго!" PDF Печать E-mail
05.01.2014 19:09

Не марнуйце час на мітусню! Любіце , кахайце адно аднаго!

Фотарэпартаж

5 студзеня, у другую нядзелю пасля Божага нараджэння ў Лучаі адбыўся сапраўдны працяг каляднай "казкі". Пасля святой Імшы вернікі атрымалі сапраўдны калядны падарунак.

У чарговы (восьмы!) раз перад прысутнымі ў касцёле выступіў гурт "Recha" на чале з Андрусём Такіндангам. Варта ўзгадаць, што цеснае супрацоўніцтва Лучайскай парафіі і гурта "Recha" пачалося ў 2012 годзе, калі на фэст святога Андрэя Баболі быў запрошаны калектыў. Адразу, пасля першага выступу музыкі заваявалі сімпатыі гледачоў. Цікава, што падабаюцца песні не толькі моладзі, але і людзям паважанага ўзросту. Кожны знаходзіць у іх нешта сваё.

 
Калядная “казка” ў Лучаі! PDF Печать E-mail
30.12.2013 19:11

malСёлета, нягледзячы на адсутнасць зімовых атрыбутаў такіх, як снег і мароз, удалося адчуць сапраўдную чароўную “казку” на Божае Нараджэнне.

Лучайская парафія загадзя рыхтавалася да святаў. 19-20 снежня тут адбыліся рэкалекцыі і пачалася перыгрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай. Копія якога затрымаецца ў парафіі аж да Вялікадня.

 
"МІКАЛАЙКІ" АДСВЯТКАВАЛІ Ў ЛУЧАІ PDF Печать E-mail
18.12.2013 08:24

mikalajki sm6 снежня літургічны каляндар узгадвае святога Мікалая. Ушанаванне гэтага святога мае сусветны характар. Яго называюць адным са святых, паўсюдна шанаваным, як на Захадзе, так і на Усходзе. Святы Мікалай лічыцца самым папулярным святым у гісторыі хрысціянства.

 
МЫ МАЕМ НОВАГА БІСКУПА!!! PDF Печать E-mail
02.12.2013 00:00

Бискуп smЯго Эксцэленцыя мансіньёр Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у в. Герасімова (Браслаўскі раён), на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі.

Яго Эксцэленцыя мансіньёр Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у в. Герасімова (Браслаўскі раён), на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі.

 
«ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя»

Страница 8 из 12

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай