История


Пробашчы Лучайскай парафіі PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   
10.12.2012 09:42

1778-1797гг. - кс. Мікалай Беньдзкоўскі

-1818-1833 - кс. Юзаф Грынявіцкі

у 1840г. - кс. Жалевіч, настаяцель і кс. Пятровіч, вікарый

у 1875г. - кс. Абдон Анджэйкавіч

-1909-1917гг. - кс. Ян Куніцкі і вікарый Юзаф Глінскі

-у 1929г. - кс. Уладзіслаў Садкоўскі

-у 1937г. - кс. Петр Брукоўскі, былы арцыбіскуп магілеўскі

-у 1938г. - кс. Ян Ромейко

-1945-1948гг. - кс. Чэслаў Барвіцкі

-з 1990г. - даязжаюць ксяндзы з Дунілавічаў

- 2003-2006гг. - кс. Ян Пугачоў

-2006-2017 кс. Мікалай Ліпскі

з 2017 кс. Яўген Міхайлаў

 
ГІСТАРЫЧНЫЯ ХРОНІКІ ЛУЧАЯ PDF Печать E-mail

Гісторыя
Упершыню паселішча Лучай узгадваецца  ў 1542г. як маентак  у  Ашмянскім  павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага,шляхецкагая ўласнасць род Забярэзінскіх.Пазней уладанне Юндзілаў,Глябовічаў,Шэметаў,Рудамінаў,з 1731г.-Агінскіх.(34)

Магчыма,першая каталіцкая святыня з’явілася тут яшчэ ў 1617г.,калі Лучай набыў Анджэй Яновіч-Рудаміна,ксендз з ордэну езуітаў.Але стала езуіты сталі мешкаць тут ужо пры Агінскіх ,калі ў 1731г.у Лучаі была заснавана місія ад віленскага калегіўма,г.зн.кляштар,але без школы.Першыя будынкі місіі былі драулянымі.Праз тры дзесяцігоддзя ў Лучаі ужо дзейнічае рэзідэнцыя ордэна,у1765г. на сродкі тагачаснага ўладальніка гэтых мясцінаў князя Тадэвуша (Фадзея) Францішка Агінскага,кашталяна мсціслаўскага.і ягонай жонкі Альжбеты,народжанай пузыны (партрэты фундатараў да 1970-х гг. Знаходіліся ў сакрыстыі,сення толькі копія партрэту Альжбеты Агінскай  захоуваецца у школе,а арыгіналы перавезеныя  у Віцебскі мастацкі музей),тут была заснавана парафія Полацкага дэканата Віленскай архідыяцэзіі.А ў наступным,1766г.,езуіты заклалі тут каменны касцел у стылі барока.Скасаванне Таварыства Езуса ў 1773г. затрымала працы  па ўзвядзенні  святыні.Будауніцтва было завершана ў 1776г.у стылі т. зв. “станіслаўскага класіцызму”,пераходнага  стылю ад барока да класіцызму,названага ў гонар аб тагачасным каралі Рэчы Паспалітай Станіславе Аўгусце Панятоўскам. Кансэкраваны касцел быў біскупам карпазіянскім Феліксам Тавянскім у 1777г., 4 лістапада(паводле 51-1774г.,паводле 19 бп. Тавянскі у 1774г.склаў свае абавязкі і кансэкрацыя касцела адбылася пасля 4 верасня 1774г., калі кангрэгацыя Віленскай дыяцэзіі дала на гэтае дазвол) пад тытулам Святога Тадэвуша Апостала.Вядомы віленскі  мастацтвазнаўца і архітэктар міжваеннага часу ххст.М.Марэлеўскі меркаваў ,што аўтарам пркаекту Лучайскага касцела маглі  быць італьянскі дойлід Карла Спампані ці  Тамаш Жаброўскі.(2-г.11,19,34,1781-32-4)

Як адзначалі візіты касцела пачатку  ХIXст. фундуш парафіі складауся з 2-х суммау :

1.ад віленскага ваяводы Міхала Агінскага,24 мая 1766г.

2.ад кашталяна троцкага Тадэвуша Агінскага,17 ліпеня(зацверджаны 23 ліпеня) 1766г.

Абодва фундуша Адукацыйнай Камісія забрала пасля скасавання закону езуітаў,у 1779г.,а ў Лучае пакінула аднаго дыяцэзіяльнага ксяндза.(1781-32-4,-13)

Касцел пабудавалі  на месцы старажытных могілак . Святыня ўяуляла сабою 3-нававую 2-вежавую базыліку з трансептам і прамавугольнай апсідай з сегментарнай алтарнай сцяною .Фасады касцела дэкарыраваныя пілястрамі профільнымі гзэмсамі, дарычным паясом пад галоўным гзымсамю. Галоўны фасад увенчаны фігурным франтонам і дзвюма 2-яруснымі (барабан на чацвярыку) вежамі-званіцамі пад паўсферычнымі купаламі,на адной з якіх быў усталяванны гадзіннік,што выьіваў кожныя 5 хвілінаў

(сення змешчаны на франтоне галоўнага фасада).Франтонамі  крывалінейнага абрысу з валютамі  таксама завершаны алтарны фасад і тарцы крылаў,трансепта. Цэнтральная нава і крылы трансепта перакрытыя цыліндрычнымі з распалубкамі  скляпеннямі  ,бочныя навы і сакрыстыі-крыжастымі ,над сяродкрыжжам “скляпы” купал. Інтэр’ер касцела  ўпрыгожваюць 5 алтароў.У галоўным  алтары змешчанае вялікая разьбяное Ўкрыжаванне,якое пасля набажэнства  …………………… засланяе абраз Насвяцейшай Тройцы.Левы бочны,у тарцы навы-Звеставання Насвяцейшай Марыі Панны,правы бочны-св.Ганны.Яшчэ два алтары змешчаныя ў тарцах крылаў трапенства:левы-(св.Тэрэсы ……… ці………   св.Антонія),правы-св.Тадэвуша Апостала.Над уходам устроены арганныя хоры на двух апорах,арган “каштоўны”,аздоблены прыгожай разьбою “на 12 галасоу” ,быу усталяваны у 1811г. “коштам калятара” Тадэуша Ваньковіча,падчашага мінскага ваяводства.Пад прэзьбітэрыем і сяродкрыжжам касцела была зроблена крыпта.Касцельны ўчастак на пачатку  XIXст. абнесены высокай бутавай агароджай  з 3-пралетнай цаглянай атанкаванай брамай.(2.52)

Скляпенні, таксама на сродкі Тадэуша Ваньковіча, багата размаляваныя вядомым мастаком Казімірам Анташэускага (ён жа аутар роспісау у будслаускай бызыліцы, у мінскай катэдры) расліннымі арнаментамі, картушамі,евангельскімі сюжэтамі ў тэхніцы грызайль-“унутраныя сцены і алтары пакрыты прыгожымі размалёўкамі на муры”. Нажаль сёння некаторыя з іх замаляваныя.(17-б,51)

У 1793 г. паводле 2-га падзелу Рэчай Паспалітай, мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, атрымала статус цэнтра воласці ў Вілейскім павеце Мінскай, а з 1842г. Віленскай губерні.З таго часу Лучайская парафія ўваходзіла ў склад Надвілейскага дэканата Віленскай дыяцэзіі.Напрыканцы XIXст.колькасть парафіянаў перавышала 5000 вернікау.Да Лучайскай парафіі прыпісваліся капліцы ў Груздаве і ў самім Лучаі,на парафіяльных могілках(дзейнічала прыкладна да сярэдзіны XIXст.).Напрыканцы XVIIIст.была вядома яшчэ капліца ў фальварку Цешылава,які тады належыў дэпутату Янкоўскаму,але ўжо напачатку XIXст. аб ей архоўныя крыніцы не ўзгадваюць.Пры касцеле дзейнічаў шпіталь “для ўбогіх” і парафіяльная школа,якая “утрымала 4-х студэнтаў” і дзе “вучыу сам плябан”.Дапамагалі пробашчу ў душпастэрстве ксяндзы з дунілавіцкага кляштара дамініканаў.Мураваная плябанія была пабудавана ў 1-й трэці XIXст. справа ад кастела,ніжэй па рэльефе,бліжэй  да возера.(11-а,34,51,299-2-1236,627-39-242,1781-27-59)

“За польскім часам” мястэчка,цэнтр гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.Колькасць парафіянаў дасягала 7000 вернікаў.Капліцаў у тыя гады ў Лучайскай парафіі не ўзгадваецца,з 1921г. у Груздаве была заснавана самастойная парафія Ўзвышання Святога Крыжа.(11-д)

З пасляваеннага часу Лучай-цэнтр сельсавета Пастаўскага раена.Пасля вайны касцел у Лучае дзейнічаў да 1948г.,але пасля і ен падзяліў лес шмат іншых святыняў краіны,якія былі зачыненыя савецкімі ўладамі-тут было змешчана сховішча запчасткау для калгаснай тэхнікі,тым не меньш у 1970-х г. касцел Св.Тадэвуша быу аб’яўлены помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.У будынку былой плябаніі была змешчана школа,там яна застаецца і сення.Апошні пробашч Лучайскай парафіі кс.Часлаў Баравіцкі быў высланы ў Польшчу.(5,80)

Толькі ў  1990г. касцел быу вернуты каталікам.

 

Міхаіл Гіль. Былыя сядзібы і паркі Паазер’я

Лучай

Назва “Лучай” паходзіть ад геаграфічнага тэрміна “лука”,які ў блізкіх значэннях сустракаецца ў славянскіх, балцкіх і фіна-вугорскіх мовах.Асноўныя значэнні слова”лука”: “вялікая, доўгая злучына ракі, дуга, заліў, поплаў”. Сучасная веска Лучай размешчана на збегу трох азераў і ракі Лучайка,што і абумовіла паходжанне назвы. Першаасновай назвы магло выступать і возера, бо яно мае 6 выступаў і шмат затокаў, але рака у гэтым сэнсе выглядае больш пераканаўча. Па геаграфічных мапах пераканацца,што рэчышча Лучайкі ўтварае вялікую луку: у вярхоўях,выцякаючы з возера,яна мае накірунак на поўдзень,але каля вескі Кубаркі разварочваецца і рухаецца на поўнач да ўпадзення ў р.Мядзелка. Такім чынам утвараецца лука, якая і дала назву рэчцы,паселішчу і возеру.

Вялізныя ўладанні Лучай на працягу некалькіх апошніх стагоддзяў неаднаразова змянялі гаспадароў і мелі вельмі багатую гісторыю. Яны па чарзе належалі прадстаўнікам найзнакаміцейшых сем’яў,асеўшых на абшарах даўняга Ашмянскага павета. Спачатку Лучай быу спадчынай сям’і і Забжэзінскіх. Станіслаў Забжэзінскі,стараста жмудскі, які меў толькі адну дачку Ганну, у 1542 годзе аддаў гэту маемасць у якасці залогу Вайцеху Юндзілу, цівуну і гараднічаму  віленскаму. Пасля смерці Забжэзінскага, кароль Жыгімонт 1 апекуном асірацелай Анны прызначыў Станіслава Кежгайлу,які ў сваю чаргу апякунства над ей аддаў Яну Глябовічу, віленскаму ваяводзе. Той выкупіў у Юндзіла заложаны Лучай і хутка,пасля жаніцьбы з Забжэзінскай, стаў яго гаспадаром. У 1550 годзе дачка Яна,Альжбэта Глябовіч,узяўшы шлюб з біржайскім цівуном Мельхіерам Шэметам,аддала яму Лучай у якасці пасагі. У 1617 годзе іх унук Ежы Шэмет прадаў уладанні ксяндзу Андрэю Яновічу-Рудаміне.Маемасцю сям’і Рудамінаў Лучай пратрымаўся найдаўжэй,бо прайшло сто гадоў, як толькі ў 1731 годзе Катажына з роду Халецкіх –удава Пятра Рудаміны ў другім замужжы Валовіч,утрэцім Пацей, прадала маемасць за суму 90000 польскіх злотых Эльжбеце з Агінскіх Пузыне,жонцы князя Антонія Пузыні, харунжага надворнага літоускага. Усваю чаргу Пузыня ў 1755 годзе падаравала яго свайму роднаму брату Тадэвушу Агінскаму, троцкаму ваяводзе, спадчынніку паселішчаў Гануты, Залессе і інш.Агінскія ў канцы 1786 года прадалі маентак сям’і Ваньковічаў гербу “Ліс”. Каля  1820 года дачка Антонія Ваньковіча,мінскага маршалка і Ганны з Солтанаў, Клементына выходзіць замуж за Эдварда Мастоўскага (памер у 1855 годзе), улніка Цырклішак, атрымала Лучай у пагас.Такім чынам лучайскія землі сталі належаць сям’і Мастоўскіх.

З чатырох сыноў Эдварда і Клементыны Мастоўскіх, двое памерлі маладымі. Паміж двума застаўшыміся бацькоўскую ўласнасць падзялілі так, што малодшы Ўладзіслау, жанаты на Катажыне са Шчытоў атрымаў Цырклішкі, а старэйшы Багдан, жанаты на Зофіі Хамінскай, забраў Лучай. Па невядомым прычынах сын Багдана Эдвард Мастоўскі ў 1893 годзе прадаў Лучай расіяніну Юліану Зэндрові за 366000 рублеў срэбрам, той, аднак, праз некалькі месяцаў прадаў Лучай ксяндзу  Кантакузен-Сперанскаму. Пазней Лучай належау барону Клейгельсу. Пасля першай сусветнай вайны землі былі распарцэляваныя .З вялікага абшару, займаючага яшчэ у другой палове IX стагоддзя каля 10000 моргаў, застаўся толькі цэнтр з палацам, які прызначылі пад сельскагаспадарчую школу.

Такі часты пераход лучайскай маемасці з рук у рукі ў  нейкай ступені даводзіць, што яна лічылася выключна даходнай і не станавілася галоўнай сядзібай ніводнай з сем’яў,да каторых належала. У міжваенны час яшчэ існаваў з унутранай стараны добра захаваны палац, дата пабудовы якога невядомая. Найпраўдападобней яго пабудавалі каля паловы IX стагоддзя пры Багдану Мастоўскім, які першы стала асеў у Лучаі.Зрэшты,фундатарам яго палаца мог быць таксама яго бацька, хаця да смерці ен жыў у сваей рэзідэнцыі ў Цырклішках. Гэта не выключае, што палац паходзіў нават з ранейшых часоў, а пры Мастоўскіх быў перабудаваны. Адно ўпамінанне паходзячае з 1884 года, змешчанае ў “Слоўніку геаграфічным” гаворыць толькі пра тое, што “у маентку сярод разлеглага парку знаходзіўся “двухпавярховы мураваны палац, звонку згустам упрыгожаны”. На падставе скупой фотаграфічнай дакументацыі можна яшчэ дадаць, што палац той быу высокім,адзінаццацівосевым будынкам у форме прамавугольніка, крыты сплюшчаным чатырохсхільным бляшаным дахам. У цэнтры яго наружнага фасада выступаў трохвосевы псеўдарызаліт, расчленены чатырма парамі пілястраў,аднолькавымі ў абодвух ярусах. Галоўны ўваход, два акны па баках на першым паверсе і тры акны на другім паверсе рызаліту былі паўкруглымі. Унутр уваходзіў арачны праем легка паднесенага пад’езду. Рызаліт вянчаў трохвугольны тарэц палаца з гербавым шчытом пасярэдзіне.Як у сярэдзіне, падобным, але пры дапамозе толькі чатырох  аб’ядноўваючых пілястраў выдзеленымі ў фасадзе засталіся таксама ўяўныя рызаліты на абодвух крайніх восях,таксама з закрытымі паўкругам вокнамі. У ніжнім ярусе засталіся яны ўзбагачаныя двума нішамі, у якіх змяшчаліся міфалагічныя статуі. Звонку дэкарацыя цэлага палаца абмяжоўвалася адносна сціплымі абрамленнямі і сандрыкамі, у большасці прамавугольных вокнаў. Пры правым бакавым фасадзе,на большай восі ў ніжняй частцы знаходзіўся мураваны ганак, месціліся гаспадарчыя сені, таксама пакрытыя ад галоўнага ўвахода двума парамі пілястраў. Меў ен з трох бакоў трое ўваходных дзвярэй. Над ганкам месцілася крытая драўляная тэраса ,зробленая пазней. На другім паверсе палаца цэлую прастору, закрытую правым пярэднім і бакавым рызалітам займаў зімовы сад, з-за чаго былі значна большыя ад застаўшыхся прамавугольныя,дасягаючыя падлогі вокны, цесна змешчаныя вакол сябе ўздоўж цэлага карацейшага боку будынка. Акрамя таго,  на другім паверсе месціліся прадстаунічыя пакоі(9).

…У пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя за “польскім часам” на абшарах былой сядзібы была адкрыта сельскагаспадарчая школа. У Віленскім ваяводстве акрамя яе існавалі яшчэ тры: у Опсе, Антонаве, Букішках. У школе працавалі чатыры выкладчыкі, да якіх вучні звярталіся “ пан прафесар”. Садаводства і пчалярства выкладау прафесар Фэліцкі- выпускнік Пражскага ўніверсітэта, паляводства – пан Мурашка, сталярную справу – пан Длутак. Дырэктарам школы і выкладчыкам прадмета “ жывелагадоўля” быў пан Жэмральскі. У школу прымалі толькі хлопчыкаў, якія скончылі сем класаў. У школе навучалася да 120 чалавек (5 груп ) па 1,5 гады, з якіх паўгода была практыка. Школа мела 60 га зямлі, племянную жывелу ( 10 кароў, быка, коней, свіней,авечак ), пасеку, вялікі сад, добра абсталяваную майстэрню, спартыўную залу, спальныя пакоі, цяпліцу. У першай палове дня чыталіся лекцыі, у другой- адбывалася практыка. Кожнай спецыяльнасцю займаліся па тыдню. Вялікая ўвага надавалася спартовым заняткам,мелася свая футбольная зборная. У школе разам з мясцовымі хлопцамі, былі навучэнцы з іншых мясцін Віленшчыны. Вучні мелі форму –“ канфедэраткі”. Адукацыя каштавала 25 злотых у месяц. Паспяваючыя немаемасныя атрымлівалі стыпендыю. Харчаваліся ўсе бясплатна. У 1933 годзе школу наведаў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы. Выкладалася і ваенная справа. У 1938 годзе школьнікі разам з пастаўскім уланскім палком былі накіраваныя ў Варшаву. Адтуль, атрымаўшы ваенную форму і зброю, даехалі да Карпат. Прабылі там у лагерах два месяцы і вярнуліся дадому. У 1938 годзе ў Лучайскай сельскагаспадарчай школе адбыўся апошні перадваенны 11 выпуск навучэнцаў.

Як прыйшлі “першыя Саветы”, пасля 1939 года на базе школы пачалі працаваць шасцімесячныя курсы механізатараў, дзе ў шэрагу з хлопцамі вучыліся і дзяўчаты. Выкладчыкамі былі маладыя людзі з Усходняй Беларусі. Перажаніўшыся з вучаніцамі, яны з пачаткам нямецкай акупацыі параз’язджаліся хто- куды.

…Будынак палаца быў знішчаны ў час другой сусветнай вайны.На тэму парку,маляуніча размешчанага над Лучайскім возерам,існуюць сціплые паданні.Ен захаваўся ў фрагментарным стане.

У невялікай адлегласці ад палаца знаходзіцца мураваны двухвежавы езуіцкі касцел св.Тадэвуша,фундаваны ў 1766 годзе Эльжбетай Пузыняй з Агінскіх,але дабудаваны ў 1776 годзе пры Тадэвушы Агінскім у пераходным ад барока да класіцызму стылі.Мар’яр Марэлоўскі не выключае мажлівасці,што ен быў збудаваны па праекту італьянскага архітэктара Карла Спампанья.Касцел знутры пакрыты паліхромным жывапісам.у якім захоўваюцца партрэты фундатараў-Эльжбеты з Агінскіх і Антонія Пузыні,шчасліва захаваўшыеся да нашых часоў(Дарэчы,партрэты знаходзіліся ў касцеле да сярэдзіны 70-х гадоў XX ст.У 1992 годзе партрэты адрэстаўраваны і зараз знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі).

 


Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай