Свята Божай міласэрнасці Печать
10.05.2017 17:33

Свята Божай Міласэрнасці адзначалася сёлета 23 красавіка.У лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў першую нядзелю пасля Вялікадня святая Імша была ў інтэнцыі пробашча Мікалая Ліпскага. Справа ў тым, што святар сёлета адзначае 10 год святарскай паслугі.

 

свята Божай Мiласэрнасцi у Лучаi 2017

 

Узгадваецца Вялікдзень 2007 года, калі ва Ушачскім касцёле святога Лаўрэна яшчэ зусім юны Мікалай Ліпскі атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. Нам, землякам, пашчасціла назіраць за гэтай гістарычнай падзеяй. Ужо тады, гледзячы на новапрэзбітэра-міжволі кожны з нас задаваў сабе пытанне- "А якім жа святаром будзе ксёндз Мікалай?".Прарочымі аказаліся словы віншавання, калі адзін з лучайскіх парафіянаў пажадаў, каб ксёндз Мікалай праславіў Лучай, як ксёндз Юзаф Булька праславіў Мосар. Варта ўзгадаць, што ў святой Імшы прымаў удзел спачылы пробашч Мосара. Менавіта ён заўважыў у будучым святару задаткі гаспадарлівасці і марыў, каб пасля святарскіх пасвячэнняў ксёндз Мікалай стаў яго пераемнікам у Мосары. Але лёс распарадзіўся іначай. Яшчэ падчас дыяканату Мікалай Ліпскі быў накіраваны ў Лучайскую парафію і адразу распачаў працу з добраўпарадкавання могілак і прыкасцельнай тэрыторыі. Спаўняў паслугу дыякана , а па нядзелях і святаў у Лучай прыяззджаў святар з Паставаў, каб правесці святую Імшу. 

 

03

 

Для ксяндза Мікалая-Лучай знаемы быў з дзяцінства, бо гэта была родная парафія яго бабулі Міхаліны. Гэта быў першы храм, які ён наведаў у сваім жыцці. Напэўна ў Лучаі, загарэўся агеньчык у сэрцы-служыць Богу і людзям менавіта тут. Бог выслухаў яго малітвы і напэўна, бабуліны таксама. 

За 10 год служэння ў Лучаі з маладога, крыху няўпэўненага ў сабе- ксёндз Мікалай ператварыўся ў сапраўднага пробашча, Гаспадара. Дзякуючы яму, вёска у 98 хат-стала вядомай на ўсю краіну. Лучай мае свой брэнд-"паланэз над блакітнымі азёрамі"-або "пярліна Віцебскай вобласці". Сюды прыязджаюць вернікі , госці , турысты з усіх куточкаў Беларусі.Лучай уключаны ў турыстычны маршрут. У парафіі адбваюцца тройчы на год адпустовыя ўрачыстасці,у якіх прымаюць удзел сотні вернікаў(нагадаем, што парафія налічвае каля 600 вернікаў), з мая па кастрычнік праходзяць адмысловыя Фацімскія набажэнствы, створана супольнасць чыгуначнікаў, летні лагер для дзяцей. Праводзіцца добраўпарадкаванне прыкасцельнай тэрыторыі-закончана скульптурная кампазіцыя 12 Апосталаў, узведзена капліца святога Францішка, адрамантавана агародджа 18 стагоддзя і запоўнены амаль 6 дзясяткаў нішаў барэльефамі з біблейскімі сюжэтамі. Лучайская парафія з'яўляецца адзінай у нашай краіне парафіяй, якая прымае удзел у экалагічным праекце "Белы бусел". Шмат працы чакае наперадзе- не скончана добраўпарадкаванне могілак, распачаты рамонт плябаніі, якая доўгія гады выкарыстоўвалася, як школа. Рэгулярна працуе сайт парафіі. Ён створаны па даручэнні ксяндза Мікалая і па яго праекце. 

 

07


Ксёндз Мікалай вядомы яшчэ, як "нястомны вандроўнік". Пачынаючы з першых гадоў служэння ладзяцца пілігрымкі на ўрачыстасці ў Будслаў, Росіцу, Браслаў. Дзякуючы яго ініцыятыве парафіяне і шматлікія землякі з Шаркаўшчыны былі удзельнікамі пілігрымак "па слядах ВКЛ" у 2009 годзе, "па святынях Польшы"-у 2010, "да святога Мікалая ў Бары(Італія)-у 2012 годзе, "па каляднай Еўропе"_-у 2014 годзе, "у год Міласэрнасці"- у 2016 годзе, Мір-Нясвіж-Івянец-у 2014 годзе, Святыні Мінска -у 2015 годзе. 

Усе гады служэння побач з ксяндзом Мікалаем самыя родныя людзі. Спачатку дапамагала па гаспадарцы бабуля. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак перабраліся і бацькі з Шаркаўшчыны. Тата і мама-як два крылы, якія дапамагаюць штодзённа свайму адзінаму сыну. Спадарыня Ванда Францаўна- незамянімая па хатняй гаспадарцы, дапамагае у парафіяльным кіёску, дзе заўсёды багаты выбар духоўнай літаратуры. Тата-Пётр Мікалаевіч мае залатыя рукі і выконвае разнастайныя будаўнічыя працы. Мала хто ведае, што яго працавітымі рукамі пракладзены дарожкі, адноўлена уваходная брама, узведзена альтанка, капліца святога Францішча і шмат-шмат чаго іншага. Як вадзіцель падвозіць уласным транспартам парафіян з навакольных вёсак у касцёл.

Цяжка пералічыць усе заслугі лучайскага пробашча. Здаецца, іншаму і жыцця не хопіць, каб зрабіць тое, што за 10 год зрабіў ксёндз Мікалай у Лучаі. Каб павіншаваць з юбілеем святарства і памаліцца за ксяндза Мікалая, прыбылі вернікі землякі з Шаркаўшчыны. Дарэчы, за апошнія 7 год ні адно свята не адбылося без прысутнасці Шаркаўчан. Мала маліцца аб пакліканнях у парафіі, трэба яшчэ і падтрымліваць тых, хто ужо ідзе па святарскім шляху. Ксёндз Мікалай адзіны з святароў, ураджэнцаў з Шаркаўшчыны, хто найбліжэй- у Віцебскай дыяцэзіі. Таму падтрымліваюць яго і словам і учынкамі і малітвай.

З нагоды 10-годзя святарства паэтка Кацярына Сосна прысвяціла гэтай знакавай падзеі чарговы верш-пажаданне. Мясцовыя вернікі таксама маюць паэтычны талент, таму ў вершаванай форме павіншавалі свайго пробашча. 

 

свята Божай Мiласэрнасцi у Лучаi 2017

 

Скончылася свята канцэртам у сцянах святыні. Беларускі бард, перакладчык, паэт, кампазітар Аляксей Жбанаў распачаў канцэртную праграмму з Лучайскага гімну, сааўтарам словаў і кампазітарам якога з'яўляецца. Музыкант выканаў для слухачоў яшчэ некалькі твораў-"Хай радасць з вачэй нашых блісне", "ПАд небам Парыжа", "Беларусачка", "Панна Вясна" і іншыя. А вось беларуская спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава падаравала прысутным некалькі песен на словы Генадзя Бураўкіна, Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі. У выкананні цудоўнай спявачкі прагучалі хрэстаматыйныя творы-"Магутны Божа", "Авэ, Марыя", "Малітва", "Касцёл святой Ганны". 

 

12

 

Напрыканцы вернікі атрымалі бласлаўленне на шчаслівае вяртанне дахаты і былі запрошаны на 21 мая на адпустовую урачыстасць у гонар святога Андрэя Баболі

 

тэкст: Алена Клімза-Колтан

фота: Юрась Камандзірчык

 

Яшчэ здымкi:

 

свята Божай Мiласэрнасцi у Лучаi 2017

 

свята Божай Мiласэрнасцi у Лучаi 2017

 

свята Божай Мiласэрнасцi у Лучаi 2017

 

09