Пастырская візітацыя і адпуст св. Андрэя Баболі Печать
23.05.2017 18:57

 Фотарэпартаж з фэсту 

 

"На беларускай зямлі цудоўнай, 

 Там, дзе квітнее пастаўскі край. 

 У сваёй велічы невымоўнай 

 Вас сустракае здалёк Лучай!" 

 

Словамі гімна вёскі Лучай сустрэла парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала – шаноўнага госця – біскупа Алега Буткевіча. 21 мая падчас адпустовай урачыстасці святога Андрэя Баболі праходзіла пастырская візітацыя Віцебскага Ардынарыя. Па беларускай традыцыі хлебам-соллю віталі паважанага госця. 

Ва ўступным слове пробашч парафіі Мікалай Ліпскі прывітаў Яго Эксцэленцыю і ўсіх сабраных у святыні. Нагадаў, што сёлета 16 мая адзначаецца 360 год мучаніцтва святога Апостала Палесся – Андрэя Баболі. Пасля была прадастаўлены звесткі з мінулай гісторыі і з жыцця парафіі ў сучаснасці. 

1-06

Урачыстай працэсіяй святароў і міністрантаў на чале з біскупам Алегам распачалася Святая Імша. Падчас гаміліі Віцебскі Ардынарый засяродзіў увагу на святым Андрэю Баболі. Падрабязна расказваючы пра жыццядзейнасць пакутніка, казнадзей назваў яго дарам для сучаснага свету, прыкладам мужнасці. Угадаў таксама і пра святога Язафата Кунцэвіча, які таксама як і Апостал Палесся – Андрэй Баболя, стаў пакутнікам, бо змагаўся за еднасць хрысціянаў. "Абоім святым давала сілы еднасць з Богам праз малітву. Бог умацоўвае нас, калі мы шукаем Яго, калі хочам здзейсніць тое, што запланавана Богам." – зазначыў іерарх. 

Эўхарыстычная працэсія з традыцыйнымі дарамі вернікаў розных узростаў стала ўпрыгожваннем адпустовай урачыстасці. Адмысловы спеў мясцовых вернікаў і удзельнікаў гурта "Laudans" з Мінску пад гучанне двухсотгадовага аргана дадаў святочнасці. 

2-04

Скончылася Літургія літаніяй да святога Андрэя Баболі перад абразом пакутніка, які знаходзіцца у правай бочнай наве святыні. Пасля распачалася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам вакол святыні. Вярнуўшыся ў касцёл, вернікі праспявалі гімн"Цябе Бога, праслаўляем" і хрысціянскі гімн Беларусі "Магутны Божа". 

Працяг святочнай праграмы адбыўся на вуліцы. Напачатку ксёндз біскуп асвяціў усіх байкераў з нагоды адкрыцця сезона. Нагадаю, што другі год запар на фэст святога Андрэя Баболі збіраюцца аматары матацыклаў, каб з Богам распачаць новы сезон. 

Цудоўнае майскае надвор'е, нягледзячы на прагнозы сіноптыкаў, спрыяла канцэртнай праграмме на прыступках святыні. Дарэчы, мінулай восенню была пакладзена новая плітка на імправізаванай сцэне перад уваходнай брамай. Канцэртная праграмма складалася з найлепшых сяброў Лучайскай парафіі. Хрысціянскі гурт "Laudans" распачаў святочную праграмму. Артысты прадставілі слухачам творы з новага альбому "Адзінства". Пераняў эстафету Аляксей Жбанаў – аўтар Лучайскага гімну. Артыст праспяваў творы са сваёй візітнай карткі: "Гімн Лучая", "Пад небам Парыжа", "Хай радасць з вачэй нашых блісне"і іншыя. 

2-05

Славуты, легендарны Лявон Вольскі і Павел Аракелян ад 2012 году хаця б раз на год з'яўляюцца ўдзельнікамі фэстаў .Здаецца, слухаць іх можна бясконца. Цудоўнае спалучэння музыкі і злабадзённых тэмаў песен аўтара, прыцягвае да сябе вялікую колькасць аматараў беларускай музыкі. Ніколі не цураецца музыка канцэртнай пляцоўкі ў вёсцы Лучай. Хаця ведаюць яго далёка па-за межамі нашай краіны. 

Акардэаніст-віртуоз Дзмітрый Корсак, які спецыяльна для гэтай падзеі прыўрочыў свой прыезд з Кітая (!!!), сваімі творамі нагадаў усе цудоўныя моманты Лучайскіх фэстаў. Артыст цесна супрацоўнічае з парафіяй ужо трэці год. 

Сапраўдным "старажылам" лучайскіх святаў стаў Андрусь Такінданг з гуртом "Recha". Цяжка падлічыць ужо колькасць выступаў у Лучайскай парафіі за апошнія 6 год. Музыкі радуюць прысутных і творамі ранейшага перыяду, якія многія з слухачоў ведаюць напамяць, і пастаянна прадстаўляюць новыя песні. Скончыўся канцэрт песняй "Да сустрэчы! Да пабачэння!" – у выкананні Андруся і усіх прысутных. 

Напрыканцы біскуп Алег Буткевіч падзякаваў прысутным артыстам за выступ і пажадаў шчаслівай дарогі дадому, удзяліўшы сваё пастырскае бласлаўленне.

4-08

Акрамя касцёла ў Лучаі, біскуп Алег за два дні візітацыі наведаў парафіяльныя могілкі і сустрэўшыся з вернікамі ў капліцах Цешалава, Навасёлкі і Стары Двор узначаліў святую Імшу.

Тэкст: Алена Клімза-Колтан

Фота з архіва парафіі