Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма Печать
31.07.2017 18:49

 

29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма.  Традыцыйна фэст збірае шмат вернікоў і гасцей з суседніх парафій.

 

 

 

На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з'яўляецца пробашчам парафіі, павітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных парафій. Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў пробашч парафіі ў Германавічах.

 

 

 

Так сама на ўрачыстасці прысутнічалі святары з Паставаў, Глыбокага, Ахрэмаўцаў, Ушач. У сваім казанні да вернікаў ксёндз Ян Пугачоў павіншаваў вернікаў са Святам, асабліва Ганнаў і Яўхімаў і нагадаў, што святыя Ганна і Яўхім былі бацькамі Марыі, Маці Божай. Узгадаў, што малітва павінна быць у нашым жыцці і трэба адчыняць свае сэрцы на гэта,каб яно не рабілася жорсткае.

 

 

 

На заканчэнні святочнай літургіі адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля святочнай Імшы адбыўся канцэрт арганнай музыкі і класічных твораў.