Дзень ведаў у Наваселках. Печать
01.09.2017 08:19
 

Пробашч парафіі ксёндз Яўген Міхайлаў  сардэчна прывітаў прысутных,

павіншаваў з пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага года.

У гаміліі святар падкрэсліў, што вельмі важна быць паслухмянымі і ўмець

уважліва слухаць. Слухаць Божае слова ў касцёле, слухаць тлумачэнне

настаўнікаў і парады бацькоў. А таксама неабходна разважаць над пачутым,

каб стаць разумнымі, мудрымі. Нагадаў ксёндз Яўген аб адказнасці

бацькоў за рэлігійнае і духоўнае выхаванне дзяцей.

Напрыканцы Імшы адбылося блаславенне школьнікаў і асвячэнне

падручнікаў і школьных прылад.

 

DSC 0876

 

DSC 0882

 

DSC 0878

 

DSC 0881
 
 
 
DSC 0890

         

 

З Божым блаславеннем, з асвечанымі падручнікамі

     і школьнымі прыладамі, з цудоўным настроем

  і першакласнікі, і вучні старэйшых класаў

пачнуць новы навучальны год.