Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” у Лучайскай парафіі Печать
30.11.2014 18:25

 

DSCF0017

Фотарэпартаж

“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя.   

 

Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор'е на ўсю зіму. Вось і зараз Андрэйкі лічыцца моладзевым святам.

 

У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не толькі мясцовай моладзі, але да іх прыехалі і госці з Варапаева, Канстанцінава, Паставаў, Глыбокага, Шакаўшчыны.

 

Мерапрыемства пачалося з канферэнцыі, на якой усе вернікі разважалі на тэматыку духоўнасці, а моладзь паказала сцэнку. Затым адбылася святая Імша, перад якой прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

DSCF0041

 

 

DSCF0007

На свяце прагучала шмат спеваў, у якіх вернікі праслаўлялі Бога. Таксама  выступіў ужо вядомы прысутным хрысціянскі гурт  «Laudans» з Менску. Назва гурта ў перакладзе з лацінскай на беларускую мову азначае “Той, хто славіць”.  Удзельнікі гурта выканалі некалькі песень у стылі  року і блюзу, а потым прэзентавалі свой дыск.

DSCF0067

 

Напрыканцы свята для моладзі былі арганізаваныя пачастункі, духоўныя размовы і дыскатэка.

 

DSCF0122

 

Таццяна Смоткіна 

Фото: Сяргей Перапечын