Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма |
31.07.2017 18:49 |
29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма. Традыцыйна фэст збірае шмат вернікоў і гасцей з суседніх парафій.
На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з'яўляецца пробашчам парафіі, павітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных парафій. Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў пробашч парафіі ў Германавічах.
Так сама на ўрачыстасці прысутнічалі святары з Паставаў, Глыбокага, Ахрэмаўцаў, Ушач. У сваім казанні да вернікаў ксёндз Ян Пугачоў павіншаваў вернікаў са Святам, асабліва Ганнаў і Яўхімаў і нагадаў, што святыя Ганна і Яўхім былі бацькамі Марыі, Маці Божай. Узгадаў, што малітва павінна быць у нашым жыцці і трэба адчыняць свае сэрцы на гэта,каб яно не рабілася жорсткае.
На заканчэнні святочнай літургіі адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля святочнай Імшы адбыўся канцэрт арганнай музыкі і класічных твораў.
|
Комментарии
RSS лента комментариев этой записи