01.09.2017 08:19 |
1 верасня школьныя званкі паклікалі
хлопчыкаў і дзяўчынак у класы на ўрокі.
А вучоба, як вядома,справа няпростая і вельмі адказная.
|
23.08.2017 10:11 |
З 14 па 17 жніўня сталі ўрачыстымі днямі для парафіі
святога Юды Тадэўша ў Лучаі.
У гэтыя дні вернікі сустракалі тут вялікую госцю – Маці Божую Фацімскую.
Да ўрачыстасці парафіяне рыхтаваліся загаддзя: праводзілі малітоўныя разважанні,
а таксама прадумвалі ўпрыгожванне святыні і капліц кветкамі.
|
31.07.2017 18:49 |
29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма.
Традыцыйна фэст збірае шмат вернікоў і гасцей з суседніх парафій. На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з'яўляецца пробашчам парафіі, павітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных парафій.
|
22.06.2017 17:15 |
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Словы знакамітага паланэзу "Развітанне з Радзімай" беларускага паэта Сяржука Сокалава-Воюша, пакладзеныя на музыку Міхала Клеафаса Агінскага, як ніколі сталі актуальнымі для ксяндза Мікалая Ліпскага. У нядзелю 18 чэрвеня лучайскі пробашч развітваўся са сваёй першай у жыцці парафіяй, са сваімі сябрамі і знаёмымі, якіх сустрэў на гэтым этапе жыцця.
|
23.05.2017 18:57 |
Словамі гімна вёскі Лучай сустрэла парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала – шаноўнага госця – біскупа Алега Буткевіча. 21 мая падчас адпустовай урачыстасці святога Андрэя Баболі праходзіла пастырская візітацыя Віцебскага Ардынарыя. Па беларускай традыцыі хлебам-соллю віталі паважанага госця.
|
10.05.2017 17:33 |
Свята Божай Міласэрнасці адзначалася сёлета 23 красавіка.У лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў першую нядзелю пасля Вялікадня святая Імша была ў інтэнцыі пробашча Мікалая Ліпскага. Справа ў тым, што святар сёлета адзначае 10 год святарскай паслугі.
|
|
|
|
Страница 1 из 12 |