Святкаванне "Мікалаек" у Лучайскай парафіі адбылося вельмі цёплым і радасным! PDF Печать E-mail
12.12.2014 05:03

m000017 снежня ў капліцы аграгарадка Навасёлкі (Лучайская парафія) адбылася святая Імша, цэлебраваў якую імянінік – ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі.

 
Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” у Лучайскай парафіі PDF Печать E-mail
30.11.2014 18:25

sm-2“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя.   

 
Лучайская парафія святкавала фэст у гонар св. Тадэвуша і свята музыкі PDF Печать E-mail
27.10.2014 05:46

jOLCpBgF4LM-poster25 кастрычніка Лучайская парафія святкавала тытульны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша, апостала. У касцёле знаходзіцца бочны алтар у гонар нябеснага заступніка, над ім фрэска з выявай святога.

 
Працы ў Лучаі PDF Печать E-mail
22.09.2014 16:57

 Luczaj 03-300x138 crСёлета з 20 па 30 жніўня адбыўся валанцёрскі летнік у Лучаі (Пастаўскі раён). Пад час яго хлопцы і дзяўчаты рабілі вопіс каталіцкіх могілак, дапамагалі ўпарадкоўваць прыкасцельную тэрыторыю, збіралі ўспаміны жыхароў вёскi i наваколля. Па выніках працы летніка складзены поўны інвентар Лучайскіх каталіцкіх могілак; часткова ён будзе размешчаны на сайце праекта, прысвечанага старажытным могілкам «Некропалі Беларусі» (niekropali.by). 

 
“Край|BY”: Лучай – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі PDF Печать E-mail
10.09.2014 20:07

Доўгі час Лучай сярод іншых паселішчаў усходняй Ашмяншчыны нічым не вы-Лучаўся. Пакуль у XVIII стагоддзі тагачасныя гаспадары мястэчка не вырашылі зрабіць тут цэнтр каталіцызму. Тады ж Альжбета Пузына з Агінскіх ператварыла Лучаі ў сваю рэзідэнцыю, але не для забаваў. Тут яна на навуковым узроўні займалася астраноміяй. Больш за тое, рэгулярна праяўляла сваю шчодрасць, за што генерал ордэна Ларэнца Рычы зацвердзіў адмысловую малітву ў гонар беларускай мецэнаткі (за Альжбету езуіты маліліся ва ўсіх курыях ордэна па ўсім свеце!), а за падтрымку астраноміі ў ВКЛ была ўвекавечаная Міцкевічам у “Пану Тадэвушу”.

Чым яшчэ, акрамя неверагоднай прыгажосці касцёла, краявідаў і музычных фестываляў, што ладзіць для ўсяго наваколля ксёндз Мікалай Ліпскі, вядомы Лучай сёння, даведайцеся з чарговага online-падарожжа “Край|BY”.

 

 

 
Усе мы – вучні Школы жыцця, а Езус – наш Настаўнік PDF Печать E-mail
25.08.2014 19:55


12222224 жніўня лучайская парафія сабрала вернікаў, каб памаліцца ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае. Як сказаў ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі напачатку святой Імшы: "Усе мы – вучні Школы жыцця, а Езус – наш Настаўнік. Таму сённяшняе свята датычыцца кожнага."

 
«ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя»

Страница 6 из 12

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай