04.10.2012 16:05 |
«На беларускай зямлі цудоўнай, там, дзе квітнее пастаўскі край, у сваёй велічы невымоўнай нас сустракае здалёк Лучай…» Гэтымі паэтычнымі словамі пачынаецца гімн вёскі з маляўнічай прыродай, шыкоўнай архітэктурай, цікавай гісторыяй і таленавітымі людзьмі. 30 верасня галоўная песня мясцовасці прагучала не раз — Лучай адзначаў сваё 470-годдзе.
Цэнтрам свята традыцыйна стаў касцёл св. Юды Тадэвуша. Апоўдні тут распачалася ўрачыстая святая Імша, на якой у малітве аб’ядналіся вернікі мясцовай і іншых парафій. Яе ганаровым госцем стаў ксёндз з Браслава Антоній Земба.
|
04.10.2012 16:05 |
Супольная малітва і адпачынак у лучайскай парафіі даўно сталі традыцыйнымі. Святочныя мерапрыемствы тут ладзяцца штомесяц, кожны раз напаўняючы сэрцы вернікаў самымі светлымі пачуццямі. 2 верасня касцёл св. Юды Тадэвуша у першую чаргу вітаў школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў і выхавацеляў.
Напачатку новага навучальнага і катэхетычнага года яны атрымалі Божае благаслаўленне. Разам маліліся мясцовы пробашч ксёндз Мікалай Ліпскі, а таксама госці — ксёндз Раман Мурзіч з Параф’янава (Докшыцкі дэканат) і вікарый парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску, ураджэнец Пастаўскай зямлі ксёндз Антон Лагунёнак.
|
04.10.2012 16:03 |
Пасля надзвычай маштабнага святкавання фэсту святой Ганны, здаецца, гэта зрабіць было немагчыма. Але ў мясцовага ксяндза Мікалая Ліпскага няма мяжы ідэям — 5 жніўня, праз некалькі дзён пасля свайго 35-гадовага дня нараджэння, ён падараваў парафіянам чарговае свята веры і творчасці — «Парц’юнкулі».
Адной з яго галоўных падзей было асвячэнне капліцы св. Францішка на тэрыторыі лучайскага касцёла. Ідэя яе стварэння ўзнікла дзякуючы буслам, якія некалькі гадоў таму пасяліліся на дрэве каля агароджы. А паколькі св. Францішак з’яўляецца апекуном прыроды, кс. Мікалай вырашыў побач з гэтым сімвалічным месцам зрабіць капліцу з яго выявай. Ад ідэі да яе ўвасаблення прайшло некалькі гадоў, і сёння ў Лучаі з’явілася яшчэ адно месца для шчырай малітвы.
|
04.10.2012 16:02 |
Для лучайскай парафіі Ганна больш, чым жаночае імя. Гэта сімвал светлага духоўнага свята, якое штогод збірае мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей. Сёлета ўрачыстасць у гонар святой Ганны адбылася 28 ліпеня і падаравала прысутным шмат станоўчых эмоцый — праграма свята была надзвычай насычанай.
Калі звярнуцца да гісторыі, святую Ганну ўшаноўвалі ўжо ў VI стагоддзі. У 555 годзе ў Канстанцінопалі быў пабудаваны храм у гонар святой. Паўсюдным жа ўшанаванне святой Ганны стала ў ХІІІ–ХІV стст.
|
04.10.2012 16:01 |
Бялюткія сукенкі, чыстыя думкі, светлы настрой… 27 мая ў лучайскім касцёле святога Юды Тадэвуша адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. 16 хлопчыкаў і дзяўчат упершыню прынялі ў свае сэрцы Езуса Эўхарыстычнага.
Да гэтага дня дзеці ішлі два гады. Разам з сястрой Марынай Брылёнак з Варапаева яны вывучалі асновы веры, малітвы, Божыя запаведзі, рыхтаваліся да двух святых сакрамэнтаў — святой споведзі і Эўхарыстыі.
Падчас урачыстасці хваляваліся ўсе: і дзеці, і іх бацькі. Асабліва гэта адчувалася падчас бацькоўскага благаслаўлення. Але найбольш хвалюючым момантам стала прыняцце першай Камуніі.
|
04.10.2012 15:58 |
У суботу, 19 мая, лучайскі касцёл святога Юды Тадэвуша стаў цэнтрам шчырай малітвы і добрага настрою — тут адбылася ўрачыстасць у гонар Святога Андрэя Баболі. У Лучаі сабраліся вернікі і святары не толькі мясцовай парафіі, але і госці з іншых куткоў Беларусі. Святочная Імша з удзелам хора з Дзеркаўшчыны, урачыстая працэсія, арыгінальны канцэрт, творчая «вёска майстроў» — усё гэта разам з выдатным сонечным надвор’ем зрабіла фэст яркім і запамінальным.
У паветры ля касцёла развяваліся сотні стракатых сцяжкоў, была арганізавана бяспройгрышная латарэя і продаж сувеніраў, у тым ліку зробленых сваімі рукамі — вязаныя рэчы прадставілі мясцовыя майстрыхі.
|
|
|
|
Страница 12 из 12 |