Урачыстасці Першай святой Камуніі ў Лучаі працягваюцца |
04.10.2012 16:01 |
Бялюткія сукенкі, чыстыя думкі, светлы настрой… 27 мая ў лучайскім касцёле святога Юды Тадэвуша адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. 16 хлопчыкаў і дзяўчат упершыню прынялі ў свае сэрцы Езуса Эўхарыстычнага. Да гэтага дня дзеці ішлі два гады. Разам з сястрой Марынай Брылёнак з Варапаева яны вывучалі асновы веры, малітвы, Божыя запаведзі, рыхтаваліся да двух святых сакрамэнтаў — святой споведзі і Эўхарыстыі. Падчас урачыстасці хваляваліся ўсе: і дзеці, і іх бацькі. Асабліва гэта адчувалася падчас бацькоўскага благаслаўлення. Але найбольш хвалюючым момантам стала прыняцце першай Камуніі. У правядзенні святой Імшы дзеці прымалі самы актыўны ўдзел — чыталі слова Божае, спявалі псальмы, прыносілі дары да алтара…
|