12.02.2013 13:26 |
На Запусты — вершаў густа. Каталіцкія Запусты (або Карнавал) звычайна суправаджаюцца маскарадамі, шэсцямі, гульнямі і традыцыйнымі стравамі. У Лучайскім касцёле св. Юды Тадэвуша свята ладзілася 10 лютага і прайшло без усіх вышэйпералічаных забаў. Але ад гэтага не стала менш яркім і запамінальным.
Традыцыя адзначаць запусты з’явілася ў даўнія часы. Калі аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, калі посту прытрымліваліся вельмі строга, а зімовы час даваў селяніну доўгачаканы адпачынак ад бясконцых турботаў, тады карнавал перад Вялікім постам быў самым бесклапотным перыядам у годзе. На сталах яшчэ панавалі тлустыя, мясныя стравы (нездарма існавала прыказка: “На запусты не хоча паньства капусты”), на двары не сціхалі песні і не спыняліся танцы.
|
09.01.2013 06:50 |
Фотарэпартаж
Перыяд Божага Нараджэння ў Каталіцкім Касцёле вельмі багаты ў сваёй традыцыі, багаты ў перажыванні розных святаў і ўрачыстасцяў. Гэта час – калі чалавек у асаблівы спосаб адчыняе сваё сэрца для іншага. Шматлікія парафіі арганізоўваюць дабрачынныя акцыі, каб як мага больш людзей магло адчуць сапраўдную радасць Нараджэння Хрыста і Божую любоў.
|
10.12.2012 07:41 |
Фотарэпартаж з "Мікалаек"
9 снежня ў Лучаі святкавалі “Мікалайкі”. У касцёле прысутнічалі не толькі вернікі, але і ганаровыя госці — здымачная група Белтэлерадыёкампаніі, вядомы бард з Гродна Віктар Шалкевіч і нават… святы Мікалай.
Урачыстую імшу правёў мясцовы ксёндз Мікалай Ліпскі. Ён расказаў парафіянам пра жыццё і дзейнасць свайго анёла-ахоўніка, аднаго з самых шануемых заступнікаў хрысціян.
Святы Мікалай нарадзіўся прыблізна ў 270 годзе на тэрыторыі сучаснай Турцыі. З малых гадоў ён прысвяціў сябе служэнню Богу, быў епіскапам горада Міры. У часы ганенняў на хрысціян Мікалай быў заключаны у турму, дзе правёў цэлых восем гадоў. Нягледзячы на катаванні, працягваў прапаведваць хрысціянства. Толькі пасля прыходу да ўлады імператара Канстанціна епіскап зноў стаў правіць сваёй паствай. Быў ён і ўдзельнікам першага Сусветнага Сабору, які праходзіў у 325 годзе ў Нікеі. З гістарычных крыніц вядома, што епіскап Мікалай выступіў абаронцам трох несправядліва прыгавораных да смерці візантыйцаў.
|
08.12.2012 18:40 |
Трапіць на аўдыенцыю да Папы Рымскага, пакланіцца мошчам святых — мара кожнага каталіка. У пілігрымаў з Пастаўскага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў яна нядаўна здзейснілася. Дзякуючы ініцыятыве ксяндза лучайскай парафіі Мікалая Ліпскага адбылося падарожжа па святых месцах Італіі. 10 дзён, 7 тысяч кіламетраў дарогі, бясконцая колькасць шчырых малітваў і незабыўных уражанняў — такое не забываецца!
|
03.12.2012 14:24 |
Супольная малітва і радасць у чарговы раз аб’яднала моладзь з Лучая, Варапаева і Дунілавіч. Сустрэча, якая адбылася на гэты раз 1 снежня ў Навасёлках (Лучайская парафія Пастаўскі дэканат Віцебская дыяцэзія) была нагодай да задумы над мэтай Адвэнту, які распачынаем. Гэта таксама падкрэслівала тэма спаткання “Маё чаканне”. На самым пачатку кс. Павел Самсонаў з вялікай радасцю прывітаў усіх удзельнікаў і зазначыў, што хлопцы і дзяўчаты павінны быць сведкамі сваёй веры. А гэта значыць несці іншым радасць, дабрыню і любоў. Таксама не менш значнай была канферэнцыя, якую прамовіў кс. Чэслаў Куцмеж. Пад час, якой святар заклікаў моладзь задумацца над асабістай верай. Ці часам у нашым жыцці не ёсць так, што мы называем сябе веруючымі, але калі надыходзіць нядзеля, то раптам у нас тысяча іншых спраў з’яўляецца? Ці мы так сапраўды прагнем ад шчырага сэрца памаліцца, паразмаўляць з Езусам аб сваіх клопатах?
|
29.10.2012 20:31 |
27 кастрычніка 2012 г. на свята св. Юды Тадэвуша ў Лучай прыбыў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел таксама біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. Філіпа Чампанэлі, святары з Мінска і іншых парафій, шматлікія вернікі, дзеці і моладзь. На святкаванне прыбыла і вялікая група дзяцей разам са сваім душпастырам з Нарачы.
Людзі заўсёды адзначалі святы, гадавіны, юбілеі найбольш урачыстым чынам. У Касцёле на працягу літургічнага года мы адзначаем найважнейшыя для нашай веры падзеі: Нараджэнне Хрыста, Яго муку і Уваскрасенне, Спасланне Духа Святога, святы Маці Божай і дні нараджэння для неба святых, якіх узгадваем у літургіі. Святкаванне патрэбна нам, бо без яго чалавек стаў бы бедным духоўна. Святкуючы, мы нагадваем сабе пра тое, што важнейшае ў нашым жыцці, што павінна надаваць сэнс нашаму існаванню.
|
|
|