Святы Божага Нараджэння ў Лучаі
09.01.2013 06:50

Фотарэпартаж

rozdestvoПерыяд Божага Нараджэння ў Каталіцкім Касцёле вельмі багаты ў сваёй традыцыі, багаты ў перажыванні розных святаў і ўрачыстасцяў. Гэта час – калі чалавек у асаблівы спосаб адчыняе сваё сэрца для іншага. Шматлікія парафіі арганізоўваюць дабрачынныя акцыі, каб як мага больш людзей магло адчуць сапраўдную радасць Нараджэння Хрыста і Божую любоў. Таксама амаль паўсюдна існуе тарадыцыя прадстаўляць у касцёлах Батлейкі. Гэта яшчэ адзін спосаб данесці вестку ад нараджэнні Дзіцяці кожнаму чалавеку. Такія прадстаўленні дапамагаюць наглядна ўбачыць і перажыць радасць прыйсця Езуса на гэты свет. 

У парафіі святога Юды Тадэвуша ў Лучаі вернікі вельмі ўрачыста адзначылі Нараджэнне Хрыста. А вось на свята Аб’яўлення Пана, дзеці і моладзь парадавалі ўсіх прысутнах невялічкай тэатральнай пастановай ”Езус нарадзіўся, хадзем паклонімся Яму!”. Праз Батлейку яны прагнулі наблізіць кожнаму прысутнаму, той хвалюючы момант - Нараджэння Хрыста.
Святочны перыяд Божага Нараджэння неўзабаве скончыцца, але гэта атмасфера дабрыні і ўзаемнай цеплыні павінна застацца ў нашых сэрцах разам з Маленькім Хрыстом – Уцелаўлёным Богам.

с. Марына Брылёнак
фотарэпартаж Андрэй Мацур

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай