Андрэйкі і Запусты лучайскай парафіі
03.12.2012 14:24

andr00001Супольная малітва і радасць у чарговы раз аб’яднала моладзь з Лучая, Варапаева і Дунілавіч. Сустрэча, якая
адбылася на гэты раз 1 снежня ў Навасёлках (Лучайская парафія Пастаўскі дэканат Віцебская дыяцэзія) была нагодай да задумы над мэтай Адвэнту, які распачынаем. Гэта таксама падкрэслівала тэма спаткання “Маё чаканне”. 

 На самым пачатку кс. Павел Самсонаў з вялікай радасцю прывітаў усіх удзельнікаў і зазначыў, што хлопцы і дзяўчаты павінны быць сведкамі сваёй веры. А гэта значыць несці іншым радасць, дабрыню і любоў. Таксама не менш значнай была канферэнцыя, якую прамовіў кс. Чэслаў Куцмеж. Пад час, якой святар заклікаў моладзь задумацца над асабістай верай. Ці часам у нашым жыцці не ёсць так, што мы называем сябе веруючымі, але калі надыходзіць нядзеля, то раптам у нас тысяча іншых спраў з’яўляецца? Ці мы так сапраўды прагнем ад шчырага сэрца памаліцца, паразмаўляць з Езусам аб сваіх клопатах?

AndreikiСупольная малітва і радасць у чарговы раз аб’яднала моладзь з Лучая, Варапаева і Дунілавіч. Сустрэча, якая адбылася на гэты раз 1 снежня ў Навасёлках (Лучайская парафія Пастаўскі дэканат Віцебская дыяцэзія) была нагодай да задумы над мэтай Адвэнту, які распачынаем. Гэта таксама падкрэслівала тэма спаткання “Маё чаканне”. 
 На самым пачатку кс. Павел Самсонаў з вялікай радасцю прывітаў усіх удзельнікаў і зазначыў, што хлопцы і дзяўчаты павінны быць сведкамі сваёй веры. А гэта значыць несці іншым радасць, дабрыню і любоў. Таксама не менш значнай была канферэнцыя, якую прамовіў кс. Чэслаў Куцмеж. Пад час, якой святар заклікаў моладзь задумацца над асабістай верай. Ці часам у нашым жыцці не ёсць так, што мы называем сябе веруючымі, але калі надыходзіць нядзеля, то раптам у нас тысяча іншых спраў з’яўляецца? Ці мы так сапраўды прагнем ад шчырага сэрца памаліцца, паразмаўляць з Езусам аб сваіх клопатах?Святар паставіў пытанне кожнаму: Якое мейсца я прызначаю Богу? І ці ўвогуле Ён мае мейсца ў маім сэрцы? Таксама кс. Чэслаў заахвоціў хлопцаў і дзяўчат чуваць над словамі, якія вымаўляюць. Бо хрысціянін не можа дазволіць сабе ўжывання дрэнных слоў . Кожны павінен быць свядомы, што праз хрост мы сталіся Божымі дзецьмі і ад таго моманту сваімі дрэннымі словамі ці ўчынкамі крыўдзім нашага Нябеснага Айца.

Пасля канферэнцыі моладзь з Дунілавіч паказала сцэнку “Нямая маліт ва”, сэнс якой заключаўся ў тым, што толькі шчырая малітва з сэрца даходзіць да Бога. Важным пунктам сустрэчы была супольная Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакараманту . Пад час якой моладзь разважала над таямніцай Уцелаўлення Бога і мэтай Адвэнту. 
Пасля вельмі насычанай духоўнай часткі спаткання моладзь чакала вялікая равдасць. Кс. Мікалай Ліпскі запрасіў усіх прысутных на канцэрт гурта ”Рэха”. Якая радасць панавала ў танцзале! Спевы, танцы і смех - усё гэта было сярод моладзі. 
Вельмі важным з’яўляецца адчуваць сябе адзінай супольнасцю. Менавіта гэтаму і служаць такія сустрэчы. Пад час якіх моладзь умацоўваецца ў сваёй веры, каб потым дзяліцца дабром і радасцю з іншымі.

с. Марына Брылёнак

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай