Урачыстасць Першай святой камуніі PDF Печать E-mail
10.06.2013 00:00

2 чэрвеня у Лучайскай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай святой камуніі. Упершыню да сакраманту Эўхарыстыі прыступілі 9 дзяцей, якія 2 гады рыхтаваліся сястрой Марынай Брылёнак. Святая Імша распачалася з бацькоўскага багаслаўлення дзяцей перад дзвярыма касцёла. Пасля ўрачыста ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі ўвёў дзетак у святыню.

 
Фэст Св.Андрэя Баболі PDF Печать E-mail
18.05.2013 00:00

Свята, якое ў сэрцах.

18 мая ў лучайскім касцёле адбылося адно з галоўных парафіяльных свят — фэст Св. Андрэя Баболі. Яно прайшло з асаблівым размахам: сёлета спаўняецца 75 гадоў з моманту кананізацыі каталіцкага Святога.
Фэст сабраў нязвыкла вялікую колькасць вернікаў. Напачатку яны сабраліся на Святой Імшы, якую правёў запрошаны з Наваполацка госць — ксёндз Аляксандр Чайкоўскі.

 
Велікодная сустрэча ў Лучаі PDF Печать E-mail
10.04.2013 13:11

smallВелікодная сустрэча ў Лучаі: святочна, шчыра, творча

Увесь мінулы тыдзень каталікі Беларусі і ўсяго свету працягвалі радавацца Уваскрасенню Пана — у касцёлах адбыліся ўрачыстыя службы і велікодныя сустрэчы. Не абмінула свята і вёску Лучай — 7 красавіка тут адбылося мерапремства, прасякнутае не толькі верай, але і творчасцю.

 
Канклаў абраў новага Папу PDF Печать E-mail
14.03.2013 06:22

papa1 smallНовым Папам абраны кардынал Хорхе Марыё Бергольё. Яго абранне адбылося 13 сакавіка падчас вячэрняй сесіі канклаву. У 21 гадзіну 6 хвілін (па беларускім часе) з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў белы дым, пачалі біць званы базылікі Святога Пятра, а праз некаторы час кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран абвясціў імя Папы, да гэтага — кардынала Бергольё, які ўзяў сабе імя Францішак. Праз некалькі хвілін сам новаабраны Папа выйшаў на лоджыю, каб прывітаць вернікаў.

 
Бэнэдыкт ХVI застаецца ў Лучаі PDF Печать E-mail
07.03.2013 09:12

04-128 лютага Папа Рымскі Бэнэдыкт ХVI афіцыйна складзе з сябе паўнамоцтвы кіраўніка Каталіцкага Касцёла, а ў Ватыкане будзе абвешчаны рэжым вакантнага пасаду. За гэтай унікальнай для Каталіцкага Касцёла падзеяй – добраахвотным сыходам Папы Рымскага ў адстаўку – будуць сачыць па ўсім зямным шары. З асаблівай увагай навіны з Ватыкана будуць слухаць у невялікай беларускай вёсачцы Лучай, вядомай у першую чаргу сваім велічным касцёлам святога Тадэвуша, апостала. Акрамя ўсяго іншага, гэты касцёл знакаміты тым, што на яго тэрыторыі быў пастаўлены першы ў свеце помнік Папу Бэнэдыкту ХVI, які зараз жывы.

 
Папа ў Лучаі: фотафакт PDF Печать E-mail
22.02.2013 08:51

papa2Калі ў 2008-м годзе пробашч парафіі Cв. Юды Тадэвуша ў Лучаі кс. Мікалай Ліпскі толькі задумваў усталяваць у парафіі помнік Бэнэдыкту XVI, наўрад ці ён мог падумаць, што сціплы помнік Пантыфіку — адданасць беларускага Касцёла Святому Айцу — зробіць беларускі Лучай вядомым на ўвесь свет.

Святарская ініцыятыва — помнік Бэнэдыкту XVI стаў таксама знакам удзячнасці ад святароў, якія атрымалі прэзбітарскае пасвячэнне падчас Пантыфікату Яго Святасці — была паспяхова рэалізаваная. Помнік быў выраблены ўсяго за два месяцы!

 
«ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя»

Страница 10 из 12

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай