Парафіяльная ўрачыстасць св. Юды Тадэвуша адзначалася ў Лучаі PDF Печать E-mail
29.10.2013 00:00

28 кастрычніка каталіцкі свет узгадвае святога апостала Юду Тадэвуша. Лучайская святыня носіць тытул гэтага святога, і штогод там ладзяцца фэсты ў гонар нябеснага заступніка. Сёлета гэта адбылося 26 кастрычніка.

Лучаю пашчасціла двойчы. Упершыню — амаль два з паловай стагоддзі таму, калі нябесным апекуном парафіі быў абраны апостал Юда Тадэвуш. Гэтага святога Бог надзяліў ласкай дапамагаць тым, хто страціў надзею і знаходзіцца ў роспачы, і дапамагаць у справах, з якіх, здаецца, няма выйсця. Другі раз пашчасціла, калі ў 2007 годзе ў парафіі распачаў святарскае служэнне малады ксёндз Мікалай Ліпскі. За кароткі час яго намаганнямі Лучай ператварыўся ў сапраўдны аазіс духоўнага і культурнага жыцця Пастаўскага краю.

 
Беларускі святар-дыпламат стаў капеланам Яго Святасці Папы PDF Печать E-mail
09.10.2013 00:00

vatykan1 кастрычніка 2013 г. Святы Айцец Францішак далучыў да ліку сваіх капеланаў кс. Аляксандра Рагіню, святара Віцебскай дыяцэзіі, уражэнца Лучайскай парафіі, які з 2010 г. знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду.

 
Падарожжа ў Нясвіж-Мір-Івянец PDF Печать E-mail
15.09.2013 00:00

Фотарэпартаж

7 верасня 43 паломнікі з Лучая, Шаркаўшчыны і раёна адправіліся ў падарожжа, каб наведаць сакральныя мясціны нашай краіны — Нясвіж, Мір, Івянец. А арганізаваў такую пілігрымку наш зямляк ксёндз Лучайскага касцёла Мікалай Ліпскі. Дарэчы, на працягу ўсяго падарожжа ён быў з намі. Разам з гідам яны імкнуліся азнаёміць з мясцінамі прыгожай, цудоўнай краіны і стараліся, каб гэта падарожжа стала для кожнага цікавым і запамінальным, каб мы зразумелі, наколькі багатая гісторыя нашай радзімы.

 
Святочны канцэрт да пачатку навучальнага года PDF Печать E-mail
03.09.2013 00:00
1verasnaСупольная малітва за школьнікаў ды студэнтаў прайшла ў касцёле Святога Юды Тадэвуша ў вёсцы Лучай 1 верасня. Гэта ўжо чарговая адмысловая св. Імша, што ладзіцца ў Лучаі на пачатку навучальнага года. Пасля св. Імшы пробашч касцёла ксёндз Мікалай Ліпскі асвяціў школьныя прыналежнасці, якія прынеслі вучні з навакольных школаў.
 
Фэст у гонар Св.Ганны PDF Печать E-mail
28.07.2013 00:00

27 ліпеня адбыўся Фэст у гонар сьвятой Ганны ў Лучаі Урачыстую Імшу ўзначаліў кс. Аляксандр Рагіня, прадстаўнік Апостальскай Нунцыятуры ў Казахстане. Музычнае суправаджэньне стварыў хор “Fiat” з мёрскай парафіі. Пасля сьвятой Імшы ў парафію былі перададзеныя рэліквіі сьвятога Андрэя Баболі. Паводле добрай традыцыі Лучая, завяршыўся фэст канцэртам.

 
Дзень сям’і ў Лучаі PDF Печать E-mail
01.07.2013 00:00

30 чэрвеня 2013 года па запрашэнню ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча касцёла ў Лучаі, удзельнікі Руху END “Notre- Dame” разам з нашым духоўным дарадцам ксяндзом Андрэем Сіповічам прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям’і.

Менавіта такое мерапрыемства праводзіцца ў Лучаі ў другі раз і становіцца традыцыйным. У касцёле прысутнічала шмат сямейных пар, у тым ліку і юбіляраў, якія аднавілі свае шлюбы і прынялі шчырыя віншаванні ад святароў і ўсіх парафіянаў.

 
«ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя»

Страница 9 из 12

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай