Святочны канцэрт да пачатку навучальнага года PDF Печать E-mail
03.09.2013 00:00
0teXM1r1Q9o
Супольная малітва за школьнікаў ды студэнтаў прайшла ў касцёле Святога Юды Тадэвуша ў вёсцы Лучай 1 верасня. Гэта ўжо чарговая адмысловая св. Імша, што ладзіцца ў Лучаі на пачатку навучальнага года. Пасля св. Імшы пробашч касцёла ксёндз Мікалай Ліпскі асвяціў школьныя прыналежнасці, якія прынеслі вучні з навакольных школаў.
Пасля літургіі адбыўся ўжо традыцыйны для Лучая штомесячны канцэрт. Гэтым разам выступіць у касцёл прыехаў бард Аляксей Жбанаў – аўтар гімна вёскі Лучай. Гэты гімн быў ім упершыню выкананы ў касцёле роўна год таму. Аляксей Жбанаў праспяваў свае ўласныя песні, на вершы беларускіх класікаў.
Вельмі да месца тэмы вучобы былі і праспяваныя Аляксеем Жбанавым песні філаматаў ды філарэтаў. 200-гадовай даўнін, вершы студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, сярод якіх былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот і Тамаш Зан, былі перакладзены бардам на беларускую мову, і сёння выконваюцца ў межах праекта «Песні філаматаў і філарэтаў».
Неад'емнай часткай такіх спеваў 200 гадоў таму было малако, якое пілі філаматы, а потым філарэты падчас падчас сваіх сходак. Частавалі малаком і гледачоў у Лучайскім касцёле.
Па словах ксяндза Мікалая Ліпскага, восень – таксама час святкавання 471-й гадавіны заснавання Лучая. 
Упершыню ў летапісах Лучай згадваецца ў 1542 годзе. У розныя часы ім валодалі вядомыя шляхецкія роды. Росквіт мястэчка прыйшоўся на XVIII ст., калі ім валодалі Агінскія. У прыватнасці Альжбета Агінская-Пузыніна, мецэнатка і аматарка навук, пабудавала ў Лучаі 25-метровую вежу для астранамічных назіранняў. Таксама ёй быў закладзены барочны касцёл, які быў пабудаваны ўжо Тадэвушам Агінскім.
У XIX ст. у Лучаі збудавалі палац, у якім у міжваенны час месцілася польская дзяржаўная сельскагаспадарчая школа.
Сёння акрамя касцёла Св. Юды Тадэвуша, у Лучаі захавалася плебанія пачатку XIX ст., якая нядаўна была вернутая парафіянам.
 
Антон Трафімовіч
 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай