Дзень сям’і ў Лучаі PDF Печать E-mail
01.07.2013 00:00

 Фотарэпартаж з Дня Сям'і

30 чэрвеня 2013 года па запрашэнню ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча касцёла ў Лучаі, удзельнікі Руху END “Notre- Dame” разам з нашым духоўным дарадцам ксяндзом Андрэем Сіповічам прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям’і.

Менавіта такое мерапрыемства праводзіцца ў Лучаі ў другі раз і становіцца традыцыйным. У касцёле прысутнічала шмат сямейных пар, у тым ліку і юбіляраў, якія аднавілі свае шлюбы і прынялі шчырыя віншаванні ад святароў і ўсіх парафіянаў.

Нашай задачай была расказаць аб руху END “Notre- Dame”. Напачатку выступіў ксёндз Андрэй, які адзначыў аб неабходнасці духоўнага ўзрастання сямей, узмацнення веры, руху па дарозе да Бога. Гэтую ролю выконвае супольнасць сужэнстваў END “Notre- Dame”. Была прадстаўлена прэзентацыя аб узнікненні і развіцці Руху ва ўсім свеце і ў Беларусі. Была звернута ўвага на тое, што ў Віцебскай дыяцэзіі пакуль не створаны суполкі Маці Божай і пагэтаму ў сужэнстваў парафіі ў Лучаях ёсць магчымасць першымі распачаць гэту справу. Было прыемна, што парафіяне праявілі зацікаўленасць у развіцці Руху ў Лучаі.

На канферэнцыі былі і прадстаўнікі парафіі з Віцебска, якія атрымалі неабходную інфармацыю і адрас сайта. Дарэчы і ў парафіянаў Лучайскага касцёлу Святога апостала Тадэуша ёсць свой сайт і можна звярнуць увагу на тое, якую вялікую працу па евангелізацыі праводзіць мясцовы пробашч. Ён выказаў нам словы падзякі і праявіў вялікую зацікаўленасць у развіцці Руху ў сваёй парафіі. Мы спадзяёмся, што гэта сустрэча не апошняя і працяг абавязкова будзе. Нам не хацелася пакідаць гэтае цудоўнае святое месца, якое шмат пабачыла ў гісторыі. Асабліва шчымліва і незвычайна ўзнёсла было тады, калі мы выходзілі з касцёла пад музыку славутага паланэза Агінскага “Развітанне з Радзімай”, сваякі якога былі фундатарамі касцёлу.

Мы развіталіся з Лучаям, але не назаўсёды. З надзеяй на новыя спатканні мы пакідалі Лучай. Хвала Хрысту!

Уладзімір і Валянціна Паплёўкі, г. Лагойск

http://end.of.by/main/events/403-luchai

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай