111111

Frontpage Slideshow | Copyright © 2006-2011 JoomlaWorks Ltd.

ПЯРЛІНА ВІЦЕБШЧЫНЫ

Лучайский костел

У невялікай адлегласці ад палаца знаходзіцца мураваны двухвежавы езуіцкі касцёл св. Тадэвуша, фундаваны ў 1766 годзе Эльжбетай Пузыняй з Агінскіх, але дабудаваны ў 1776 годзе пры Тадэвушы Агінскім у пераходным ад барока да «станіслаўскага» класіцызму стылі.

 

Мар’ян Марэлоўскі не выключае, што ён быў збудаваны па праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані. Касцёл знутры пакрыты паліхромным жывапісам. Партрэты фундатараў – Альжбеты з Агінскіх і Антонія Пузыні, шчасліва захаваліся да нашых часоў і знаходзіліся ў касцёле да сярэдзіны 70-х гадоў XX ст. У 1992 годзе партрэты адрэстаўраваны і зараз знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі.

Лучайский костел старое фото Лучайский костел старое фото 2 Лучайский костел

Трохнэфавая крыжова-купольная базыліка з двухвежавым фасадам-нартэксам была заснавана ў 1766 г. па фундацыі Т. і А. Агінскіх, пасвечана ў 1777 г. віленскім біскупам Ф. Тавяньскім. Алтарная частка касцёла мае лучковае завяршэнне, крылы трансэпта не выступаюць за межы прамавугольнага плана, купал на міжкрыжжы схаваны ў канструкцыі двухскатнага даху і з вонку не бачны.

 

У інтэр'еры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкай на адзіночных папружных арках. Міжнефавыя аркады і травеі бакавых нефаў падтрымліваюць двайныя папружныя аркі, у выніку чаго апорныя слупы атрымалі складаную канфігурацыю са шматлікімі раскрапоўкамі. Уся паверхня сценаў і скляпенняў дэкаравана фрэскавай размалёўкай у тэхніцы " грызайль", якая імітуе скульптурную лепку і архітэктурны стафаж.

Лучайский костел 2

 

 Сухаватая рацыянальнасць кананічнай кампазіцыі гэтай езуіцкай базылікі, выкарыстанне вялікага дарыйскага ордэра, характэрнага для класіцызму, цяжкаватасць масаў будынку, сведчаць пра пераход да новай плыні, так званага барочнага класіцызму, звязанага з эпохай Асветы ў Заходняй Еўропе.


Аўтарства роспісаў Лучайскага касцёла звязваюць з выдатным мастаком гэтага перыяду Казімірам Анташэўскім. Арган быў усталяваны ў 1811 годзе. Ён меў мануал і 12 рэгістраў (на сённяшні дзень засталося 5 рэгістраў). Зараз арган суправаджае службы і ў касцёле ладзяцца канцэрты для турыстаў і шукаем спонсараў для рэстаўрацыі інструмента.

Лучайский костел внутри Лучайский костел внутри 2 Лучайский костел внутри 3

Пасляваенная гісторыя касцёла вельмі шматгранная.У 1946 годзе касцёл быў зачынены і пераўтвораны ў склад. Святароў саслалі ў Сібір.Вядома гісторыя парафіянкі Ганны Дубовік(сястры Міхаэлі), якая рушыла за імі ў ссылку. З 1985 года пачалася рэстаўрацыя касцёла старшынёй калгаса імя Суворава Валадзько Алегам Адольфавічам.

 

У сучасныя дні ўсталяваныя куранты, аднаўляецца агародджа і кветнікі.

У 2006 годзе распачаў службу ксёндз Мікалай Ліпскі, які працягваў добраўпарадкоўваць прыкасцельную тэрыторыю.

З чэрвення 2017 года пробашчам стаў Яўген Міхайлаў. 

Лучайский костел 3

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай