ШЛЯХ ДА КАСЦЁЛА PDF Печать E-mail
25.01.2014 16:49

Кацярына Мар'янаўна Сосна - шаркаўшчынская паэтка , уражаная прыгажосцю і велічнасцю Лучайскай святыні, напісала такі цудоўны верш!

ШЛЯХ ДА КАСЦЁЛА

Стаяла чароўная восень,
Кідала пад ногі лісцё.
На небе ледзь бачная просінь-
І воблакі рвалі шмаццё.


Пад вечар лягла прахалода.
Туман асядаў на зямлю.
Такая ў прыроде лагода!
Як гэту пару я люблю!

На небе з'явілася зорка,
І месячык выплыў з-за хмар.
Прыціхла людская гамонка, 
Як ноч зазірнула у твар.

І раптам здалёк прымячаем
Мы велічны купал і храм.
"То ж гмахі касцёла ў Лучаі",-
Святар распаведае нам.

У храм як зайшлі ,там Анёлы
Нібыта сышлі з вышыні.
Святыя з ікон пранікнёна
Глядзелі на нас ў дабрыні.

Парушыў спакой гук аргана,
Па сэрцу прабег халадок.
Наўкол -аніякай заганы.
Да Бога -сцяжынкі выток!

Святар гаварыў так узнёсла,
Касцёл услаўляў і святых.
Нібы пабывалі ў нябёсах.
Хвілін не забыць дзіўных тых!

Хай будзе вось так назаўсёды, 
Бо раз на зямлі мы жывём.
Заўжды , а не толькі з нагоды
Хадзіць трэба ў храм-Божы Дом!

 

07.09.2013        Кацярына Сосна