Лучайскі гімн PDF Печать E-mail
25.01.2014 17:09

Лучайскі гімн

Алег Зямчонак / Аляксей Жбанаў

Прэзентацыя 5 жніўня 2012

 

На беларускай зямлі цудоўнай,

там, дзе квітнее Пастаўскі край,

у сваёй велічы невымоўнай

нас сустракае здалёк Лучай.

Яркія зоркі ў небе ззяюць,

спевы анёльскія лашчаць слых –

простыя людзі Бога ўсхваляюць

у сэрцах чыстых, верных сваіх.

Рэфрэн:

Бязвер’е і пыху, нуду і адчай

Малітваю шчыраю лечыць Лучай.

І дорыць ён кожнаму Божую ласку,

Як сілы дае жыватворчы ручай.

 

Хоць ад сталіц сюды шлях няблізкі,

але ён варты таго, дальбог!

Гэты касцёл фундаваў Агінскі,

святы Тадэвуш яго збярог.

Вежамі ўзносіцца да аблокаў

таленту Карла Спампані плён:

тут з класіцызмам злучыў барока

а з Беларуссю Італію ён.

Рэфрэн:

 

Божыя справы – на кожным кроку,

рэкі, азёры, бары наўкол.

Тут захапленне кожнаму воку

дорыць Лучай ужо шмат вякоў.

Хай жа сябрам ён і далей свеціць

зоркаю яснаю праз гады,

каб яго слава ішла па свеце,

малітва лунала над ім заўжды!

Рэфрэн:

Бязвер’е і пыху, нуду і адчай

Малітваю шчыраю лечыць Лучай.

І дорыць ён кожнаму Божую ласку,

Як сілы дае жыватворчы ручай.