Я малюся за Лучай PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   
15.09.2015 15:06

Аўтар: Алег Зямчонак

 

Прайшлі гады, а памяць застаецца,

У нашых сэрцах, даўніны той кола!

І нібы спеў анёльскі з неба л’ецца,

Гучаць званы Лучайскага касцела!

 

Зямля любові, веры і надзеі,

Зямля малітвы, радасці зямля!

Хай жа гучаць цудоўна твае спевы,

Малюся за Лучай сягоння я!

 

І ў цішы, пакорна стаўшы на калені,

Прад Панам Богам я хачу прасіць!

Каб мінавалі розныя здарэнні,

Каб людзі ў шчасці і спакойна маглі жыць!

 

Каб дзеці і бацькі былі заўсёды разам,

Маладыя ня мелі каб гора!

Не крыўдзілі старых абразай,

Дбалі пра шлях да касцёла!

 

Каб была ўрадлівай зямля,

Хай надвор’е заўжды ўсім спрыяе!

І жылі ўсе, нібыта сям’я,

Ласка Божая ў сэрцах хай ззяе!

 

Не былі каб ніколі адны,

Каб здароўем былі ўсе багаты!

І каб дзеці не зналі вайны,

Каб не чулі гук выбух гранаты!

 

Хай квітнее цудоўны наш край,

Гучаць песні, іграюць хай гуслі!

Дзякуй Богу за рай-Лучай,

Найпрыгажэйшы куток Беларусі!