"МІКАЛАЙКІ" АДСВЯТКАВАЛІ Ў ЛУЧАІ PDF Печать E-mail
18.12.2013 08:24

 

mikalajki6 снежня літургічны каляндар узгадвае святога Мікалая. Ушанаванне гэтага святога мае сусветны характар. Яго называюць адным са святых, паўсюдна шанаваным, як на Захадзе, так і на Усходзе. Святы Мікалай лічыцца самым папулярным святым у гісторыі хрысціянства. У яго гонар узведзены шматлікія святыні і капліцы. Кожны народ лічыць яго "сваім" і дадае яго постаці асаблівыя рысы. Пры гэтым захоўваюцца галоўныя характарыстыкі святога - яго вечнае імкненне дапамагчы слабым, прыніжаным, прыгнечаным, пакутуючым ад несправядлівасці. Міласэрнасць і дабрачыннасць - каштоўныя цноты святога. Ён рабіў дабро так, як сказана ў Евангеллі "каб левая рука не ведала, што робіць правая". Святы Мікалай лічыцца апекуном дзяцей, маракоў, земляробаў.

У Лучайскай парафіі стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць "Мікалайкі" - свята ў гонар нябеснага заступніка ксяндза пробашча Мікалая Ліпскага. Дарэчы, у перакладзе з грэчаскай мовы, Мікалай азначае пераможца. Распачалося святкаванне ўрачыстай святой Імшой, пасля якой у святыню завітаў..... святы Мікалай. Павітаўшыся з прысутнымі, паклікаў да сябе дзетак, якія расказвалі вершыкі, спявалі песні, за што і атрымалі ад святога салодкія пачастункі. Увогуле ў гэта свята не засталося ніводнага прысутнага ў касцёле, каго б святы Мікалай не пачаставаў бы цукеркамі.

На свята былі запрошаны артысты з кампаніі "Будзьма беларусамі" - Раман Яраш і Віктар Сямашка, якія парадавалі прысутных вернікаў і, вядома, шаноўнага госця -святога Мікалая, сваім выступленнем. У іх выкананні прагучалі вершы, а таксама песні на украінскай (дарэчы, упершыню ў Лучаі) і на роднай мове.

На заканчэнне ксёндз Мікалай падзякаваў артыстам за канцэрт, а ўсім прысутным за ўдзел у свяце. На памяць аб цудоўным вечары можна было зрабіць фотаздымкі са святым Мікалаем на фоне прыгожых зімовых Лучайскіх пейзажаў.

Яшчэ дадам, што на мой погляд, ксёндз Мікалай вельмі падобны на свайго нябеснага заступніка. Такі ж шчыры, добразычлівы, бескарыслівы. Мае такое добрае сэрца, але ёсць невялікае адрозненне - святы Мікалай быў біскупам. Таму жадаю, каб у будучым быў выпраўлены гэты невялічкі недахоп.

P.S.У мінулым годзе намаганнямі ксяндза Мікалая Ліпскага была арганізавана пілігрымка ў Італію, галоўнай мэтай якой было наведванне базілікі святога Мікалая Цудатворцы ў горадзе Бары. Вернікі мелі магчымасць пакланіцца машчам святога Мікалая і нават паўдзельнічаць у святой Імшы, якую ў гэтым цудоўным месцы адправіў ксёндз Мікалай!

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай