Калядная “казка” ў Лучаі! PDF Печать E-mail
30.12.2013 19:11

Фотарэпартаж 

Сёлета, нягледзячы на адсутнасць зімовых атрыбутаў такіх, як снег і мароз, удалося адчуць сапраўдную чароўную “казку” на Божае Нараджэнне.

Лучайская парафія загадзя рыхтавалася да святаў. 19-20 снежня тут адбыліся рэкалекцыі і пачалася перыгрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай. Копія якога затрымаецца ў парафіі аж да Вялікадня.

Uk6Kvh8ZMrsНапярэдадні свята скаўты даставілі ў святыню Бэтлеемскі агонь. Вернікі упрыгожылі святыню ялінкамі, гірляндамі, рознакаляровымі агеньчыкамі. Сваё пачэснае месца занялі яселькі – у цэнтральнай частцы касцёла, перад галоўным аўтаром. Дарэчы, ксёндз Мікалай ніколі не паўтараецца і штогод стварае яселькі, непадобнымі на мінулагоднія. Традыцыйна на вуліцы ў агароджы касцёла усталёўваюцца яшчэ адны яселькі, якія відаць здалёк, дзякуючы цудоўнай падсветцы.prosfz2OJfk

Над галоўным уваходам у храм – размясціўся надпіс: "Езус нарадзіўся". І вось а гадзіне 20 пачалося святкаванне Божага Нараджэння 2013 у Лучаі!!! Урачыста, у суправаджэнні двухсотгадовага аргана пачалася святая Імша. Працэсіяй праз увесь касцёл было занесена нованароджанае Дзіцятка Езус у яселькі.

Сёлета вельмі кранаючым быў пастырскі ліст Апостальскага адміністратара Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кісяля, які працытаваўшы цудоўныя словы Папы Францішка: " Езус сёння прыходзіць да нас, каб сказаць нам: Глянь на свайго брата, глянь на сваю сястру!", заклікае нас перажыць свята з думкаю пра іншых. Нават заахвочвае даверыць Хрысту не свае просьбы, але іншых. Калі надышоў час перадаць знак супакою, то ксёндз Мікалай заахвоціў вернікаў зрабіць гэта з усмешкай, з прабачэннем. І сам прайшоў праз касцёл і прывітаўся з парафіянамі і гасцямі свята.

IPAGNzfytJI

Пасля святой Імшы ўсе дзеткі, не толькі тыя, хто ўдзельнічаў у Раратах, але і ўсе прысутныя, атрымалі салодкія пачастункі з рук ксяндза пробашча, сапраўднага “святога Мікалая”! На заканчэнне свята вернікі сабраліся каля ўваходнай брамы перад святыняй, каб паўдзельнічаць у асвячэнні вулічнай батлейкі і паназіраць за рознакаляровымі феерверкамі на Лучайскім небе!qsTmEuI1uJM

Разыходзіліся вернікі, несучы ў свае дамы лампадкі з Бэтлеемскім агнём і радасную навіну аб Нараджэнні Збаўцы!!! P.S. – 5 студзеня 2014 г. запрашаем у 11:00 у Лучай на цікавую сутрэчу з беларускімі артыстамі!

Тэкст: Лена Колтан-Клімза

Фота: Андрэй Мацур, Тадэвуш Барыла

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай