"Па пладах пазнаеце дрэва" – фэст святой Ганны ў Лучаі PDF Печать E-mail
28.07.2014 20:23

1-m

 Фотарэпартаж Відэа

Парафіяльны адпуст у гонар святой Ганны адбыўся ў Лучаі 26 ліпеня. Свята, прысвечанае ўспаміну бабулі Езуса, маці Найсвяцейшай Панны Марыі, сабрала вернікаў, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай Святой Імшы.  разам з ксяндзом біскупам Алегам Буткевічам. Былі запрошаны святары: ксёндз дэкан Раман Мурзіч з Параф'янава, ксёндз пралат Мечыслаў Янчышын дэкан з Глыбокага, святары з Мінска і Славакіі і суседніх парафій. Асаблівае месца сярод запрошаных належала славутаму зямляку: сыну Лучайскай зямлі, сакратару Апостальскай нунцыятуры ў Казахстане, капелану Яго Святасці, кс. др Аляксандру Рагіню. Дасягнуўшы такіх вышыняў у маладым узросце, святар з'яўляецца гонарам не толькі Лучая, але і ўсёй краіны.

2

За гадзіну да святочнай Літургіі вернікі адаравалі Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце перад бакавым алтаром святой Ганны.Мясцовая моладзь чытала разважанні, прысвечаныя апякунцы свята: "Па іх пладах – пазнаеце дрэва,"Святая Ганна прывіла любаму дзіцяці тое,што мела сама – любоў да цноты, чулае сэрца, павагу да Бога, задаткі боязі Божай і дзявочай сарамлівасці, глыбокую павагу да Божага Аб'яўлення, неадольную цягу да самотнасці, агіду да прынадаў гэтага свету і шчырую пакору." Адарацыйныя спевы чаргаваліся з разважаннямі пра пакліканне хрысціянскай маці. Пра тое, як варта разумець, што дзіця з'яўляецца ўласнасцю Божай. Святая Ганна, вымаліўшы яго ў неба палымянымі малітвамі, начным чуваннем, спавітае міласцінай, афяравала таму ж Богу, ад якога атрымала. Напрыканцы прагучала літанія да святой Ганны.

Святая Імша распачалася з прывітання шаноўнага госця вельмі каларытна, у нацыянальных касцюмах, найпрыгажэйшая маладая пара Лучая хлебам-соллю сустрэла ксяндза біскупа, выказваючы пажаданне, каб пастыр дыяцэзіі стаў яшчэ і братам для лучайскіх вернікаў.

go1QN9oglpQ

А ксёндз пробашч Мікалай Ліпскі ва ўступным слове пажадаў, каб прысутныя на фэсце адчувалі сябе так утульна, як, быццам, гасцяць у сваіх родных дзядуляў і бабуляў. Дарэчы, святар сам узрастаў у веры менавіта тут, прыязджаючы пагасціць да сваёй бабулі Міхаліны, якая была сапраўднай хрысціянка. Напэўна, сваімі палымянымі малітвамі выпрасіла ў Бога дар паклікання для свайго ўнука.

Сакрамант канфірмацыі прынялі сёлета 27 вернікаў рознага ўзросту. Звяртаючыся да прысутных падчас гаміліі ксёндз біскуп зазначыў, як з шацункам трэба адносіцца да старэйшых, да бабуляў і дзядуляў. Бо менавіта яны далі нам не толькі жыццё, але і дзеляцца з намі яшчэ і досведам, якога не хапае маладому пакаленню. Старэйшыя баранілі веру, часам аж да праліцця крыві. Ардынарый звярнуў увагу, як неабходна ведаць свой радавод, каб "людзьмі звацца".

Падчас святой Імшы сталічны каталіцкі гурт "Laudans" праслаўляў Пана Бога спевам у суправаджэнні двухсотгадовага аргана.

Пасля атрымання сакраманту канфірмацыі, моладзь уручыла ксяндзу біскупу кветкі. А сапраўднай неспадзяванкай стаў верш, напісаны спецыяльна да этай падзеі:

З удзячнасцю за Ваш візіт

Святла і ласкі поўным,

Хай кветак яркі аксаміт

Аздобіць шлях духоўны.

 

Вам Бог з вышыняў даручыў

Да неба статак весці

І сталі самым маладым

Вы біскупам у свеце.

 

Вялікага жніва прастор

Хай сілы Бог памножыць,

Уладарка Браслаўскіх Азёр

У працы дапаможа.

 

А сёння ўвесь прысутны люд

Вам шле сваё прызнанне

Праз вашу ласку мелі тут

Сакрамэнт Бежмавання.

 

Нашу пашану і любоў

Ад усёй душы складаем

Наведаць наш касцёл і зноў

Сардэчна запрашаем.

Працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам стала заканчэннем святочнай Літургіі. Пасля вернікі яшчэ раз сабраліся побач за касцёлам, каб прыняць удзел у асвячэнні 2 барэл'ефаў, усталяваных на ахфяраванні вернікаў, і фігуры апостала Філіпа: як дар-падзяку за аздараўленне на сродкі парафіянкі з Шаркаўшчыны.

З кожным фэстам Лучай прыгажэе – паступова, спакваля ператвараецца ў "жывую Біблію" прыкасцельная тэрыторыя. Мала хто ведае, што большасць будаўнічых работ выканана працавітымі рукамі таты ксяндза Мікалая. Дзякуючы яго руплівай працы, з'явіліся новыя дарожкі, капліца святога Францішка, адраджаецца агароджа. А напярэдадні фэсту з'явілася цудоўная альтанкаі і адноўлена ўваходная брама.

7

Канцэртная праграма распачалася з паланэзу "Развітанне з Радзімай "Агінскага – нашчадка фундатараў касцёла. Выканаў твор акардэаніст з гурта "Рэха" Віктар Паўлючэня. Вядома, Лучай не можа не здзіўляць. На прыступках перад адноўленай уваходнай брамай адбыўся незабыўны, цудоўны канцэрт.

5

На свяце выступілі ўжо добра знаёмыя Лучаю выканаўцы: гурт "Рэха" з Мінска, узорны дзіцячы калектыў"Маленькая фея" з Шаркаўшчыны, моладзі з Лучайскай і Варапаеўскай парафій, гурт "Laudans". Упершыню быў запрошаны гурт "Сейбіт".

3

4

Сапраўдным хэдлайнерам (запамінальным момантам) стаў выступ акардэаніста-віртуоза з Мінска Дзмітрыя Корсака. Сваім граннем ён вельмі завёў публіку. Шмат хто з прысутных сталі танчыць пад музыку выдатнага выканаўцы.

VfrKmI0nekQ

Яго канцэрт плаўна перайшоў у незабыўнае фаер-шоў, якое зачаравала гледачоў.

PLANXoECep4

А вось на самы фінальны акорд (дарэчы, цудоўна прадуманым) стаў квяцісты феерверк пад акампанемент акардэону.

 

Раз'язджаліся госці пад традыцыйны для Лучая паланэз шчаслівыя, крыху стомленыя, уражаныя прыгажосцю, гасціннасцю, утульнасцю свята. Лучайскія святы набываюць усё большы і большы размах, дзякуючы цудоўным арганізатарскім здольнасцям ксяндза пробашча. Адна з добрых традыцый лучайскіх фэстаў – знаходзіцца ўвесь суботні вечар на свяце аж да кульмінацыі (дарэчы, гэта заўсёды прыемная неспадзяванка), каб потым узгадваць цудоўныя моманты, і з захапленнем расказваць: "Умеюць жа ў Лучаі і маліцца і весяліцца!"

Наступнае свята плануецца 24 жніўня-падчас валанцёрскага лагеру, да якога парафія запрашае ўсіх жадаючых. Свята будзе прыўрочана для студэнтаў, школьнікаў і настаўнікаў перад пачаткам навучальнага года. Лучай Вас чакае, дарагія Сябры!!!

Тэкст: Алена Колтан-Клімза

Фота: Пётр Курыловіч, Дзяніс Міжуй, Сяргей Перапечын і іншыя ўдзельнікі фэста

 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай